Прэс-канферэнцыя: «10 гадоў палітычным выкраданням»
Прэс-канферэнцыя адбудзецца 17 жніўня ў 11.00 у офісе Партыі БНФ у Менску.
Удзельнікі мерапрыемства – маці выкрадзенага ў Беларусі журналіста Вольга Завадская, жонка зніклага віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі Зінаіда Ганчар, праваабаронца, юрыст Гары Паганяйла.
Тэма прэс-канферэнцыі – «10 гадоў палітычным выкраданням».
У 2009 годзе спаўняецца 10 гадоў, як былі выкрадзеныя экс-міністр унутраных справаў Юры Захаранка, віцэ-спікер Вярхоўнага Савета 13-га склікання, старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Віктар Ганчар, бізнэсмэн і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі, і 9 гадоў са дня выкрадання тэлеаператара Дзмітрыя Завадскага.
Офіс Партыі БНФ, дзе адбудзецца прэс-канферэнцыя, знаходзіцца па адрасе: г. Менск, вул. Машэрава, 8.