Дзень цвярозасці ў Гародні
У крамах у гэты дзень не прадаюць алкаголь. Але заспець алкаголікаў знянацку цяжка. Таваразварот алкаголю за дзень да такіх акцыяў толькі павялічваецца. Гарадзенцы скептычна, але з разуменнем ставяцца да ініцыятывы гарвыканкаму.
За гарадской рысаю, спіртное вольна прадаецца. Так, што тым, хто хоча віпіць – магчымасць застаецца і ў такі дзень.
Ля гандлёвага цэнтру “Нёман” а 13-ай гадзіне праводзіцца моладзевая акцыя “Дзень цвярозасці”. Сайт гарвыканкаму паведамляе, што акцыя мае працяг у грамадзкім транспарце, шляхам гукавой агітацыі пра шкоду п’янства. У крамах яшчэ за дзень да акцыі пачалі з'яўляцца паведамленні пра немагчымасць набыць алкаголь у пятніцу. Гэта ўжо трэці за год дзень цвярозасці. Нагадаем, што папярэднія дні цвярозасці праходзілі 19 лютага і 15 траўня. Яшчэ адзін дзень цвярозасці запланаваны гарадзкімі ўладамі на гэты год на 13 лістапада.