viasna on patreon

У Баранавічах судзяць чатырох маладафронтаўцаў, здымкі з акцыі якіх знішчаныя міліцыяй

2009 2009-08-17T11:16:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mf2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Баранавічах будуць судзіць актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцёма Ластавецкага, Пятра Рузава, Сямёна Былінскага і Юр’я Багдановіча. Пра гэта паведаміў “Свабодзе” праваабаронца Сяргей Гоўша.

“Магчыма, што суд адбудзецца а 11-й гадзіне. Пра гэта мне заявілі ў дзяжурнай частцы Баранавіцкага ГАУС”, – удакладніў Сяргей Гоўша.

Учора ў Баранавічах насупраць гарвыканкаму маладафронтаўцы разгарнулі расьцяжку "Не – карупцыі!". Літаральна праз 10 хвілін міліцыянты затрымалі ўдзельнікаў акцыі. Арцёма Ластавецкага, Пятра Рузава, Сямёна Былінскага і Юр’я Багдановіча. Юнакоў кінулі ў міліцэйскую машыну разам з расьцяжкай і даставілі ў пастарунак.

Як стала вядома праваабаронцам, у той жа час на цэнтральнай плошчы, каля будынку гарвыканкама, быў затрыманы і Слава Болбат, які здымаў на фота ўдзельнікаў пікету. Міліцыя абвінаваціла яго ў тым, што ён пераходзіў вуліцу ў неўстаноўленым месцы. Былі выкліканыя супрацоўнікі ДАІ, якія склалі пратакол аб парушэнні правілаў дарожнага руху. Пры гэтым, у аддзяленні міліцыі ў дачыненні да Болбата быў праведзены дагляд, а з фотаздымача выдалілі ўсе фотаздымкі. Праз некалькі гадзін яго выпусцілі.


Нагадаем, што ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны ўдзельнікі акцыі падалі ў гарвыканкам заяўку на правядзеньне антыкарупцыйнага мерапрыемства, аднак пікет не быў дазволены.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства