viasna on patreon

Баранавіцкіх маладафронтаўцаў пакаралі штрафамі

2009 2009-08-17T15:51:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах прайшлі суды над  актывістамі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцёмам Ластавецкім, Пятром Рузавым, Сямёнам Былінскім і Юрыем Багдановічам.

Суддзя Аксана Сарахман абвінаваціла Юрыя Багдановіча ў парушэнні часткі 1 арт. 23.34 КаАП ім пакарала грашовым штрафам у памеры 5 базавых велічыняў(175 тысяч рублёў).  Пятру Рузаву акрамя пяці базавых за ўдзел у пікеце прыгадалі яшчэ й няяўку ў ваенкамат па позве. Суддзя дадаткова па артыкуле 25.1 КаАП прысудзіла 2 базавыя велічыні.

Больш памяркоўна да справы падыйшла суддзя Тацяна Жэрко, якая разглядала адміністрацыйныя справы Сямёна Былінскага і Арцёма Ластавецкага. Іх прысудзілі да штрафу па 4 б.в.(140 тысяч рублёў).

Як стала вядома, ноч актывісты правялі ў аддзяленьні міліцыі ў клетцы, без вады і ежы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства