viasna on patreon

Пастары Беларусі звярнуліся да прэзідэнта з нагоды парушэння правоў вернікаў

2009 2009-08-20T16:39:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pastary_belarusi.jpg

20 жніўня 50 пастараў евангельскіх цэркваў Беларусі падпісалі зварот да прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнка. У лісце паднімаюцца актуальныя пытанні парушэння правоў чалавека службоўцамі, якія абавязаны ўдзельнічаць у забеспячэнні выканання заканадаўства ў галіне свабоды сумлення, але "на практыцы ажыццяўляюць рэпрэсіўную палітыку датычна евангельскіх цэркваў".

У лісце, у прыватнасці, гаворыцца: "Шматлікія евангельскія цэрквы, не маючы па розных чынніках магчымасці будаваць уласныя храмы, ужо многія гады фактычна пазбаўлены правы арандаваць памяшканні для правядзення набажэнстваў. Акрамя таго, вернікі евангельскіх цэркваў падвяргаюцца зневажальнаму сачэнню з боку органаў дзяржаўнай бяспекі, штораз пераследваюцца і падвяргаюцца адказнасці".

У звароце адмысловы акцэнт робіцца на сітуацыі вакол будынка царквы "Новае Жыццё", якую ўлады пераследваюць амаль дзесяць гадоў, што "прымусіла чальцоў дадзенай царквы, а таксама вернікаў са шматлікіх іншых цэркваў пайсці на акцыю пратэсту - пост-галадоўку, якая мела шырокі міжнародны рэзананс".

"Выняцце дзяржавай будынка па вул. Кавалёва, 72 будзе азначаць, што нашы вернікі пазбавяцца магчымасці збірацца разам, ушаноўваць Бога і служыць людзям, выкарыстоўваючы дадзенае памяшканне", - пішуць пастары і просяць неадкладнага ўмяшання Прэзідэнта для аднаўлення законнасці і абароны канстытуцыйных правоў вернікаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства