viasna on patreon

Беларускі дыктатар у чарговы раз напляваў на Еўропу

2009 2009-08-21T10:28:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lukash.jpg
Аляксандр Лукашэнка. Фота Baj. by

Аляксандр Лукашэнка. Фота Baj. by

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не мае намеру вызваляць палітычных вязняў і праводзіць свабодныя выбары.

Еўропе трэба разумець, калі яны хочуць нармалёва будаваць адносіны з Беларуссю, то давайце сур’ёзна паводзіць сябе ў дачыненні адно да аднаго», - заявіў Лукашэнка падчас паездкі ў Віцебскую вобласць.

Мы гатовыя весці дыялог з Еўразвязам па ўсіх пытаннях. Здаецца нядрэнна ідзе гэты дыялог, - сказаў Лукашэнка. Пры гэтым ён заявіў: Скажу пра адну праблему. Калі будуць нам ставіць умовы і разлічваць, што, нібы, Лукашэнку няма куды падзецца, як калісьці Расея думала, што ў іх з Расеяй дрэнныя адносіны, то нічога не атрымаецца. У нас добрыя з Расеяй адносіны, выдатныя ў нас з Расеяй адносіны. У нас ёсць праблемы - гэта так. Але хто нічога не робіць, у таго праблем няма, - сказаў беларускі кіраўнік.

У сувязі з гэтым, па яго словах, калі хтосьці на Захадзе думае, што ў нас з Расеяй сапсаваліся адносіны, і мы Лукашэнку падкруцім, і ён усіх злачынцаў з турмаў павыпускае, зламае заканадаўства, то яны памыляюцца!.

Мы гатовыя на раўнапраўнай узаемавыгаднай аснове працаваць і з еўрапейцамі, і з амерыканцамі. Але разлічваць на сітуацыю, што падціснем, закруцім, і Лукашэнка на нешта пойдзе, калі на Захадзе разлічваюць, што шляхам нейкіх махінацый, мерапрыемстваў, гэтую ўладу можна адабраць у цяперашняй улады і апазіцыі перадаць, то таксама нічога не атрымаецца, - заявіў А.Лукашэнка.

Я хачу, каб еўрапейцы вялі шчыры, прыстойны, сумленны дыялог, і не спрабавалі праз калена сагнуць і нахіліць нас. Мы ўсё роўна выжывем. У зямлянкі пойдзем, але суверэнітэт і нармалёвае жыццё людзям забяспечым, - заявіў Лукашэнка.

Нагадаем, што ў лістападзе сканчаецца выпрабавальны тэрмін, дадзены беларускім уладам Еўразвязам. У лістападзе, у залежнасці ад сітуацыі з дэмакратыяй у Беларусі, будзе вырашацца пытанне працягнення ці прыпынення санкцый ЕЗ у дачыненні да беларускага рэжыму. Улады Беларусі павінны вызваліць палітвязняў, спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі, даць свабоду СМІ і няўрадавым арганізацыям, унесці змены у Выбарчы кодэкс, каб у краіне стала магчымым правядзенне свабодных і дэмакратычных выбараў. Ні водная з гэтых умоў дагэтуль не выканана, паведамляе сайт Xартыя'97.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства