Студэнтку-каліноўку не выпусцілі з краіны
Супрацоўнікі памежных службаў не выпусцілі з краіны Надзею Крапівіну, студэнтку-каліноўку, якая накіроўвалася ў Варшаву на падрыхтоўчыя курсы.
Інцыяндэнт адбыўся на памежным пераходзе Брузгі-Кузніца Беластоцкая. Памежнікі спраўдзілі пашпарт Надзеі Крапівінай і паведамілі, што выезд з краіны ёй забаронены.Пры гэтым прычыны адмовы дзяўчыне не патлумачылі, а сам факт забароны выезду з краіны стаў для маладой актывісткі поўнай нечаканасцю:
-У мяне з сабой былі паперы, якія даюць права безперашкодна пакідаць межы краіны, але памежнікі адмовілі мне і паведамілі,што я знаходжуся ў кампутарнай базе дадзеных асобаў, якім забаронена пакідаць тэрыторыю Беларусі.
Грамадская актывістка Надзея Крапівіна прымала актыўны ўдзел у абароне гістарычнай часткі Гародні ад руйнавання і абароне дрэў ад знішчэння мясцовымі ўладамі.
Неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў у буйных памерах,але запазычанасцей перад дзяржавай не мае, аб чым сведчаць даведкі з судовых установаў. Дзяўчына спадзяецца,што яе затрыманне-недарэчнасць, якая будзе хутка выпраўлена і яна без перашкодаў здолее з’ехаць у Польшчу, дзе пачынаюцца заняткі для студэнтаў, залічаных на праграму Каліноўскага.