Іван Стасюк быў затрыманы за “Правы Чалавека”
https://spring96.org./be/news/29575
2009
2009-09-02T08:23:10+0300
2009-09-02T08:23:10+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/stasuk_fota1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пад час распаўсюду ў Берасці рэгіянальнага інфармацыйнага бюлетэня ”Правы чалавека” 30 жніўня супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы Іван Стасюк.
Прадстаўнікі зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады фронт” гэую акцыю прымеркавалі да Міжнароднага дня ахвяраў гвалтоўных знікненняў.
Івана Стасюка адвезьлі ў Маскоўскі РАУС Брэста, дзе яго апыталі і канфіскавалі каля двух дзесяткаў бюлетэня “Правы чалавека”.
Там яго апыталі і забралі 18 бюлетэняў, якія Іван не пасьпеў распаўсюдзіць. Юнака папярэдзілі, што выданні будуць накіраваны на экспертызу і, пратрымаўшы яго ў РАУСе больш за дзве гадзіны адпусцілі.