viasna on patreon

Актывіст Моладзі БНФ падае ў суд за незаконнае звальненьне

2009 2009-09-08T16:21:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kuznicou_sud.jpg

Старшыня Віцебскай суполкі Моладзі БНФ Аляксандр Кузьняцоў падае зыск ў Першамайскі суд горада Віцебска на дырэктара ААТ "Гемал" Мазалава Генадзя Аляксеевіча за незаконнае звальненьне з працы. Актывіст быў звольнены згодна з артыкулам 37 ПК РБ "па пагадненьні бакоў", насамрэч атрымалася ў аднабаковым парадку.

Аяксандр Кузьняцоў у інтэрв'ю прэсавай службе Моладзі БНФ: "Мяне звольнілі без маёй згоды, далі падпісаць загад аб звальненьі задняй датай. Я звольнены нібы 1 ліпеня. Мяне дагэтуль не разьлічылі і не выплацілі кампэнсацыю за адпачынак".

Моладзевы актывіст працаваў ювелірам ў ААТ "Гемал" з чэрвеня 2008 года.

Юрыдычную дапамогу актывісту аказалі прадстаўнікі БХК у Віцебску.

Як раней паведамляў сайт www.mbnf.org Старшыню Віцебскай суполкі Моладзі БНФ Аляксандра Кузьняцова звольнілі з працы за ўдзел у акцыі 27 ліпеня ў Гарадку. Дырэктар фірмы выклікаў Аляксандра і паведаміў, што калі актывіст не звольніца, то ў фірмы будуць праблемы: адзавуць ліцэнзію і не працягнуць дамову-арэнды памяшканьня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства