viasna on patreon

“Малады фронт” паспрабаваў правесьці акцыю ля расейскай амбасады

2009 2009-09-08T16:37:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/5adc6f99-7bc6-456c-a608-0acb5ef96e21_mw800_mh600.jpg
Дземідзенка Міхаіл

Дземідзенка Міхаіл

Спэцназ міліцыі 8 верасьня затрымаў сябра “Маладога фронту” Міколу Дземідзенку і яшчэ адну актывістку, Маргарыту Кароль.

Маладыя людзі спрабавалі разгарнуць расьцяжку ля будынку амбасады Расеі ў Менску.

Супрацоўнікі міліцыі пачалі адбіраць расьцяжку. Мікола ўхапіўся за яе. Супрацоўнікі МУС пацягнулі яго па зямлі. Пазьней хлопцу паведамілі, што ён затрыманы. Дзяўчына таксама не хацела аддаваць расьцяжку.

Міліцыянты выклікалі спэцназаўцаў, і тыя зацягнулі маладых людзей у машыну.

Мікола Дземідзенка пасьпеў паведаміць “Свабодзе”, што мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадзкасьці, нагадаць пра Дзень беларускай вайсковай славы, а таксама пра стасункі Беларусі і ўсходняга суседа.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства