viasna on patreon

Максім Вінярскі аштрафаны на 1 мільён рублёў

2009 2009-09-22T15:47:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viniarski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Вінярскі

Максім Вінярскі

Судзьдзя Савецкага райсуду Аксана Рэлява прызнала актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага вінаватым у правапарушэнні, якое прадугледжана арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў), і пакарала адміністрацыйным штрафам у памеры 30 базавых велічыняў, што складае 1 мільён 50 тыс. руб.

Нагадаем, што Максім Вінярскі разам з іншымі актыістамі быў затрыманы напярэдадні ўвечары за ўдзел у акцыі салідарнасці са зняволенымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам, а таксама маладафронтаўцам Арцёмам Дубскім. Да суду актывіст утрымліваўся у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства