ЗША асудзілі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі
https://spring96.org./be/news/29749
2009
2009-09-23T14:22:13+0300
2009-09-23T14:22:13+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/amerika.jpg
Злучаныя штаты захоўваюць "глыбокую заклапочанасць" у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік ЗША Дуглас Грыфін на сесіі Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе.
Па словах дыпламата, Беларусь уваходзіць у лік краін, што выклікаюць найбольшую заклапочанасць у сувязі з разгонам мірных пратэстаў, пагрозамі дзейнасці апазіцыі і праваабаронцаў, прыгнётам меншасцяў, нараўне з Афганістанам, Бірмай, Кубай, Іранам, Расіяй і Шры-Ланкой, паведамляе сайт грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”.
Нагадаем, у апошнія тыдні ў Беларусі былі жорстка разагнаныя дзве мірныя акцыі пратэсту.