Прававы стан няўрадавых арганізацыяў у 2009 годзе
https://spring96.org./be/news/29770
2009
2009-09-24T09:58:02+0300
2009-09-24T09:58:02+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/asamblejanda.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі запрашае на брыфінг “Прававы стан няўрадавых арганізацыяў у 2009 годзе”, які пройдзе сёньня ў канфэрэнц-залі гатэля “Плянэта” (2-гі паверх) з 12.00 да 13.00.
На мерапрыемстве будзе прадстаўленая інфармацыя па наступных
пытаньнях:
рэгістрацыя грамадзкіх аб'яднаньняў і палітычных партыяў: практыка
сакавіка-верасьня 2009 году;
крымінальная адказнасьць за дзейнасьць незарэгістраваных
аб’яднаньняў: практыка выкарыстаньня артыкула 193-1. Грамадзкая
кампанія «Стоп 193.1»;
магчымыя зьмены ў заканадаўстве аб грамадзкіх аб’яднаньнях і іх
значэньне для грамадзянскай супольнасьці;
канцэпцыя разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці, распрацаваная Асамблеяй.
Акрамя таго, будзе дадзеная ацэнка дзеяньням беларускіх уладаў па
нармалізацыі становішча няўрадавых арганізацыяў у сьвятле заканчэньня
чарговага пэрыяду прыпыненьня санкцыяў з боку Эўрапейскага Зьвязу.
Сярод выступоўцаў:
Сяргей Мацкевіч (кіраўнік Рабочай групы Асамблеі НДА),
Валянцін Стэфановіч (ПЦ “Вясна”),
Юры Чавусаў (юрыст Асамблеі НДА, палітоляг),
Алег Гулак (кіраўнік Беларускага Хельсінскага Камітэту),
Алёна Валынец (кіраўніца Выканаўчага бюро Асамблеі НДА)