viasna on patreon

Што сказала місія?

2009 2009-09-24T15:53:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У сераду ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры адбыўся брыфінг з удзелам міжнароднай журналісцкай місіі, што працавала ў Беларусі з 21 да 23 верасня. З сямі ўдзельнікаў місіі ў брыфінгу ўдзельнічалі толькі чацвёра — астатнія ў сераду пакінулі Беларусь.

Замежныя госці ўстрымліваліся ад афіцыйнага падвядзення вынікаў візіту — па іх словах, ім трэба некалькі дзён, каб выкласці свае высновы ў адмысловай заяве.

Дакумент маюць разгледзець і падпісаць (альбо ўстрымацца ад падпісання) паўтара дзесятка міжнародных арганізацый, сярод якіх — «Article 19», «Civil Rights Defenders» (былы Шведскі Хельсінскі камітэт), Дацкі саюз журналістаў, Камітэт абароны журналістаў, «Index of Censorship», Еўрапейская федэрацыя журналістаў, Міжнародная федэрацыя журналістаў (МФЖ), Міжнародны ПЕН-цэнтр, Сусветная асацыяцыя газет, Інстытут «Адкрытае грамадства», UNESCO, «Рэпарцёры без межаў», «Press Now» і іншыя арганізацыі.

Дэталёвую справаздачу аб візіце місія прадставіць 16 кастрычніка ў Стакгольме — сталіцы Швецыі, якая старшынюе ў Еўразвязе.

Тым не менш, адказы на пытанні журналістаў пад час брыфінгу ўжо зараз дазваляюць ацаніць агульны настрой дэлегацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства