Правакуюць незалежнага журналіста?
Журналісту газеты “Беларусы і рынак” Генадзю Барбарычу разбілі вокны.
Інцыдэнт адбыўся ў ноч з пятніцы на суботу. Як распавёў Радыё Рацыя журналіст, пасля разбіцця вакна невядомыя вярнуліся і паспрабавалі выцягнуць з кватэры бутэльку з адбіткамі пальцаў.
- Папярэдне я прыехаў з лецішча і заўважыў, што фортка ў спальні была адчынена. Я не стаў звяртацца ў міліцыю, бо падумаў, што раптам шпінгалет адарвала ветрам. Але прыкладна а 12-й гадзіне ночы я пачуў моцны ўдар па падваконні – бутэлька, засталася у самім шкле, а ад вокнаў адбягаў малады чалавек у чорнай курцы і чорнай вязанай шапачцы.
На раніцу пасля інцыдэнту Генадзь Барбарыч звярнуўся да міліцыянтаў, якія вынялі бутэльку з пад піва, якую пасля нападу невядомыя спрабавалі выцягнуць з кватэры.
Адметна, што гэта ўжо другі падобны выпадак – першая правакацыя ў адносінах супрацоўніка аддзелу палітыкі незалежнай эканамічнай газеты “Беларусы і рынак” адбылася ў 2002 годзе, калі журналіст, працуючы ў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, напісаў артыкул пра забойства пад ягонымі вокнамі актывіста незарэгістраванай групоўкі “Русское национальное единство”.