Кароткае апісаньне падзеяў, якія адбыліся ў Менску 9 і 16 верасня 2009 г.
9 верасня 2009 г. некалькі дзесяткаў чалавек выйшлі на Кастрычніцкую плошчу г. Мінска з мэтай выказвавання пратэсту з нагоды прыбыцця ў Беларусь вайсковага кантынгенту Расійскай Федэрацыі для ўдзелу ў сумесных беларуска-расейскіх вайсковых вучэннях. Пратэстуючыя трымалі расцяжку “Russian army go home!”. Акцыя насіла мірны характар, пратэстуючыя не перашкаджалі руху грамадскага транспарту і пешаходаў, знаходзіліся ў цэнтры плошчы і ніякім чынам не заміналі працы гандлёвых установаў і нармальнай жыццядзейнасьці гараджанаў. Праз некалькі хвілінаў ад пачатку пікету асобы ў цывільным паспрабавалі вырваць у пікетоўцаў расцяжку, але ў іх гэта не атрымалася. Тады яшэч праз некалькі хвілінаў на плошчу прыбыў ПМСН у форме і пачаў затрыманні прысутных. Варта адзначыць, што пры гэтым у дачыненні да людзей ўжывалася фізычная сіла. Усяго ў гэты дзень было затрымана каля 20 чалавек. Прычым частка затрыманых (у тым ліку лідэр МФ Зміцер Дашкевіч, сябра моладзі БНФ Сяржук Карповіч, і іншыя асобы) былі затрыманыя асобамі ў цывільны прэвентыўна, г.зн да пачтаку правядзення пікету. Затрыманні адбываліся ў асноўным на падыходах да Кастрычніцкай плошчы. Большасць затрыманых былі дастаўленыя ў РУУС Цэнтральнага р-на г. Мінска, дзе ў адносінах да іх былі складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні па рат. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў), у адносінах да Зміцера Дашкевіча акрамя пратакола па арт. 23.34 КаАП, быў складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Усе адміністратыўна затрыманыя (агулам 17 чалавек) былі этапіраваныя з РУУС Цэнтральнага р-на г. Мінска ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе яны правялі ноч. З раніцы яны былі дастаўленыя ў суд Цэнтральнага р-на г. Мінска.
У судзе ад затрыманых асобаў (якія былі пазней падвергнутыя штрафам і вызваленыя ў будынку суда) Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што ў адносінах да зтырманых на пікеце 9 верасня супрацоўнікамі міліцыі ўжываўся фізычны гвалт, які можна кваліфікаваць, як катаваньні. Затрыманыя апавялі, што пасля таго, як іх даставілі ў аўтобус, некаторых зарыманых супрацоўнікі міліцыі кінулі на падлогу аўтобуса, збівалі, пагражалі згвалтаваннем (аднаго з затрыманых абяцалі “адпетушыць” на вачах ва ўсіх), абражалі нецэнзурнай лаянкай. Прадстаўнікі ПЦ “Вясна” В. Стэфановіч і У. Лабковіч, якія знаходзіліся ў той дзень у будынку суда асабіста (візуальна) назіралі сляды пабояў на тварах некаторых затрыманых. У прыватнасці, у Зміцера Бародкі быў разбіты да крыві нос, у Максіма Сергейца рассечанае брыво, на твары Віктара Івашкевіча была бачная невялікая гематома. У вуснай размове большасць затрыманых падцвердзілі факт таго, што затрыманых зьбівалі ў аўтобусе супрацоўнікі ПМСН, а таксама, што зьбіццё працягвалася і ў будынку РУУС Цэнтральнага р-на г. Мінска. Акрамя таго ўсе апытаныя падцвердзілі, што затрыманыя грамадзяне каля трох гадзінаў стаялі па загадзе міліцыі тварам да сцяны ў будынку РУУС, а таксама тое, што супрацоўнікі міліцыі адмаўляліся выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу па просьбе затрыманых.
16 верасня 2009 г. некалькі дзесяткаў чалавек прынялі ўдзел у пікеце на Кастрычніцкай плошчы г. Мінска з нагоды 10-тай гадавіны знікнення віцэ-спікера парламента Віктара Ганчара і ягонага сябра Анатоля Красоўскага. Пікетоўцы трымалі ў руках толькі партрэты зніклых В. Ганчара і А. Красоўскага. Акцыя насілі мірны характар, удзельнікі ніякім чынам не перашкаджалі руху транспарта, грамадзянам і працы ўстановаў гандлю. Пра з некалькі хвінлінаў удзельнікаў пікету пачалі затрымліваць асобы ў цывільным і ў форме супрацоўнікаў ПМСН. Усяго быў затрыманы 31 чалавек.
Усе затрыманыя былі дастаўленыя ў РУУС Цэнтральнага р-на, дзе яны правялі каля трох гадзінаў і былі выпушчаныя без афармлення пратаколаў аб адміністратыўным правапарушэнні. Некаторыя асобы былі падвергнуты дактыласкапіі (незаконна, паколькі ў адносінах да іх не было складзена пратакола аб адміністратыўным правапарушэнні) і відэаздымцы. Супрацоўнік ПЦ “Вясна” У. Лабковіч прысутнічаў падчас правядзення акцыі на Кастрычніцкай плошчы і затым ажыцяўляў дзяжурства каля будынку РУУС Цэнтральнага р-на г. Мінска. У звязку з гэтым ён апытаў некалькіх асобаў, вызваленых з РУУС. Апытаныя падцвердзілі факт таго, што ў дачыненні да некаторых затрыманых з боку суппрацоўнікаў міліцыі ўжываліся катаванні. Так, большасць апытаных падцвердзіла, што затрыманыя ўвсеь час свайго знаходжання ў РУУС (каля трох гадзінаў) стаялі тварам да сцяны, некаторых з іх збівалі. Так, у прыватнасці быў збіты грамадска-палітычны дзеяч Мікола Статкевіч, якога супарацоўнікі міліцыі спрабавалі паставіць на расцяжку і былі яго па нагах да тых часоў, пакуль той не зваліўся на падлогу. Шмат, хто з апытаных падцвердзіў факт пагрозаў згвалтавання ў дачыненні да затрыманых дзяўчатаў, а таксама выказванняў у іх адрас з боку супрацоўнікаў міліцыі, якія можна характаразаваць як сэксуальныя дамагальніцтвы.
У звязку з гэтымі падзеямі ПЦ “Вясна” аазаў дапамогу ў напісанні скаргаў у пракуратуру Цэнтральнага р-на г. Мінска жадаючым асобам, якія пацярпелі ад гвалту міліцыі. Усяго было падрыхтавана 6 такіх скаргаў. Усе яны былі пададзеныя ў пракуратуру і па іх на дадзены момант праводзіцца пракурорская праверка. Таксама супрацоўнкамі ПЦ “Вясна” былі апытаныя сведкі гэтыя падзеяў: Алёна Валынец-Чарняева і Максім Сергеец.
Па падзеях 9 верасня 2009 г. ПЦ “Вясна” таксама прыняла адпаведную заяву.
Ніжэй прыводзяцца тэксты скаргаў і апытанняў грамадзянаў.
* * *
В прокуратуру Центрального р-на г. Минска
Сергийца Максима Николаевича,
проживающего по адресу:
г. Минск, ул. Скрипникова, 16-50
Жалоба
На действия работников милиции
16 сентября 2008 г. я Сергиец Максим Николаевич, около 18.10 на Октябрьской площади г. Минска, был задержан работниками ПМСН в форме и гражданской одежде в связи с участием в несанкционированном пикете в связи с 10-ой годовщиной исчезновения вице-спикера парламента В. Гончара и А. Красовского.
После задержания я был доставлен в спец.транспорт (автобус МАЗ), где меня посадили на сиденье и приказали сидеть не подымая головы. При этом работники ПМСН оскорбляли задержанных нецензурной бранью, оскорбляли человеческое достоинство.
После того, как нас доставили в Центральное РУВД меня и других задержанных поставили лицом к стене в коридоре РУВД. После того, как сотрудники РУВД переписали наши паспортные данные и удалились, в коридоре остались работники ПМСН. Несколько из них периодически подходили к задержанным и задавали разные вопросы и всячески оскорбляли задержанных, некоторых избивали. Проходя мимо меня, несколько работников ПМСН схватили меня за прядь волос и издевательски начали спрашивать меня что это и что мне это не нужно, называя меня в издевательским тоном Костей Дзю. Затем они завели меня в один из кабинетов РУВД, где четверо работников ПМСН в форменной одежде прижали меня к стене, а пятый отрезал мне ножницами прядь волос на затылке. Затем приказав положить руки за голову, отправили стоять назад в коридор. В коридоре я убрал отстриженные волосы из под воротника и положил в карман. Это видели стоявшие рядом задержанные Полина Курьянович и Дмитрий Кудрицкий. Затем через некоторое время ко мне опять подошёл один из работников ПМСН и сказал: «Ну что уже обрезали, давай подкантую». После этого он достал какой-то предмет и поднёс к моей голове. По звуку я понял, что это электробритва. Позже Дмитрий Кудрицкий, который видел происходящее, пояснил мне, что это был мобильный телефон, на который зачем-то был записан звук работающей электробритвы.
Считаю, что действия работников милиции носили незаконный характер, были направлены на унижение моего человеческого достоинства, носили явно характер издевательств. Своими действиями работники милиции превысили свои служебные полномочия и своими действиями причинили мне моральный вред.
В связи вышеуказанным, руководствуясь ст. 34 Закона Республики Беларусь ««Об органах внутренних дел Республики Беларусь», а так же Законом Республики Беларусь «О прокуратуре» я прошу:
- Провести по указанным мною фактам прокурорскую проверку.
- Возбудить уголовное дело по указанным мною фактам.
- Установить и привлечь виновных лиц к установленной законом ответственности.
- Ознакомить меня с результатами проведённой проверки.
21.09.2009 г. Сергиец М.Н._____________
В прокуратуру Центрального р-на г. Минска
Сенчило Алексея Александровича,
проживающего по адресу:
г. Минск, ул. Седых, 44-36
Жалоба
на незаконные действия работников милиции
9 сентября 2009 г. в период 18.00 часов, на Октябрьской площади г. Минска, я был задержан работниками милиции за участие в несанкционированном массовом мероприятии.
После моего задержания я был доставлен в спец.транспорт (автобус ПАЗ) где присутствовавшие там работники ПМСН бросили меня на пол автобуса и приказали лежать лицом в низ. Когда я попробовал поднять голову, один из стоящих рядом работников ПМСН нанёс мне сильный удар нагой в область головы. От этого удара я почувствовал себя очень плохо: у меня кружилась голова, были позывы на рвоту. Несмотря на мои жалобы и слова о том, что я страдаю онкологическим заболеванием, мне не было разрешено подняться и сесть на сиденье салона автобуса. В положении лёжа на полу, лицом в низ я находился на протяжении всего времени следования в Центральное РУВД г. Минска. При этом работники ПМСН оскорбляли меня нецензурной бранью, допускали в мой адрес высказывания, унижающие моё человеческое достоинство. В данный момент в автобусе находились другие задержанные граждане: Радочинская Алина, Виктор Ивашкевич, Дмититрий Бородко, Дмитрий Бандоренко, Владимир Лемеш, Антон Койпиш, Андрей Кречко. Данные граждане могут подтвердить указанные мною выше факты.
После того, как меня и других задержанных доставили в Центральное РУВД, меня поставили лицом к стене. От нанесённого удара по голове, я чувствовал себя очень плохо, в связи с чем я обратился с просьбой о вызове мне скорой медицинской помощи. Следует отметить, что все работники Центрального РУВД, присутствовавшие в здании, были без бэйджев с указанием фамилий. Однако, работники милиции отказали мне в вызове скорой помощи. Когда мне стало совсем плохо, я попросился в туалет, где меня вырвало. Практически всё это время я сидел на полу возле стены РУВД, т.к. мне было тяжело стоять. Единственное, что мне было дозволено сделать, это проследовать в актовый зал, где я сел на кресло, положив голову на колени. Там я повторно попросил вызвать скорую помощь, однако мне опять было отказано в этом.
В тоже время ст. 23, 26 Закона Республики Беларусь «Об органах внутренних дел Республики Беларусь» обязывает работников милиции принять меры по оказанию медицинской помощи.
Примерно 02.00 так и не дождавшись скорой помощи, меня отвезли в ЦИП на пер. Акрестина, где врач этого учреждения сделал мне укол анальгина.
Считаю, что действия работников милиции, выразившиеся в применении в отношении меня физической силы и оскорблениях, являлись не законными и явно превышали их служебные полномочия. Данными действиями работников милиции были причинён вред моему здоровью, личному имуществу, а так же причинён моральный вред.
В связи вышеуказанным, руководствуясь ст. 34 Закона Республики Беларусь ««Об органах внутренних дел Республики Беларусь», а так же Законом Республики Беларусь «О прокуратуре» я прошу:
- Провести по указанным мною фактам прокурорскую проверку.
- Возбудить уголовное дело по указанным мною фактам.
- Установить и привлечь виновных лиц к установленной законом ответственности.
- Выдать мне направление для прохождение судебно-медицинской экспертизы.
- Ознакомить меня с результатами проведённой проверки.
11.09.2009 г. Сенчило А.А.________________
В прокуратуру Центрального р-на г. Минска
Сергийца Максима Николаевича,
проживающего по адресу:
г. Минск, ул. Скрипникова, 16-50
Жалоба
на незаконные действия работников милиции
9 сентября 2009 г.в период времени 18.00 –18.10 я Сергиец Максим Николаевич за участие в несанкционированном массовом мероприятии на Октябрьской площади г. Минска был задержан работниками милиции в гражданской одежде. При этом работники милиции не предупреждали присутствующих на Октябрьской площади граждан о том, что в случае продолжения несанкционированного мероприятия они будут задержаны и привлечены к административной ответственности, не предлагали разойтись. Ко мне со спины подбежали люди в гражданской одежде и не представляясь и не объясняя причин начали наносить мне удары по ногам и телу.
После того как я был препровождён в спец.транспорт (автобус ПАЗ) меня бросили на пол и несколько человек в форме ПМСН начали избивать меня ногами по голове и по телу. При этом работники милиции требовали, что бы я лежал исключительно лицом в пол и при малейшей попытке поднять голову, мне наносили удары по голове, применяли болевые приёмы в виде захвата за горло и надавливанием пальцами на глаза. В результате этих ударов у меня была рассечена правая бровь и из раны начали идти кровь, однако работники ПМСН продолжали удерживать меня на полу, периодически ставя свои ноги мне на тело и голову. При этом работники ПМСН постоянно оскорбляли меня нецензурной бранью, всячески унижали моё человеческое достоинство.
После моих требований прекратить незаконные действия, в отношении меня были использованы наручники. Мне закрутили руки за спину, защёлкнув наручники таким образом, что это причиняло мне сильную боль. При этом один из работников ПМСН (как стало мне позже известно это был работник ПМСН Крученя Владимир Васильевич), поставил мне на руки свою ногу. В таком положении (лёжа лицом в пол, с руками заломанными за спину и наручниками на руках) я находился всё время следования до РУВД Центрального р-на г. Минска. В это время в автобусе так же находились задержанные граждане Радочинская Алина, Виктор Ивашкевич, Дмититрий Бородко, Дмитрий Бандоренко, Владимир Лемеш, Алексей Сенчило. Данные граждане могут подтвердить указанные мною выше факты.
После того как я был доставлен в Центральное РУВД, меня и других задержанных граждан, завели в здание РУВД и поставили лицом к стене и в таком положении я простоял около часа. Я чувствовал себя очень плохо и попросил работников милиции вызвать мне скорую медицинскую помощь. Однако, работники неоднократно отказывали мне в этом. В тоже время ст. 23, 26 Закона Республики Беларусь «Об органах внутренних дел Республики Беларусь» обязывает работников милиции принять меры по оказанию медицинской помощи.
При этом присутствовали 16 задержанных в этот день граждан, многие из которых так же нуждались в оказании медицинской помощи.
После ознакомления с протоколом об административном правонарушении и досмотра личных вещей, который проходил в актовом зале РУВД, я и другие задержанные опять были выведены в коридор и поставлены лицом к стене. В таком положении мы простояли ещё около двух часов. При этом в актовом зале были свободные места.
Следует отметить, что в течении всего нахождения в Центральном РУВД я и другие задержанные подвергались оскорблениям со стороны работников милиции, в том числе в нецензурной форме.
Один из присутствующих работников милиции, в звании ст. лейтенанта, заметив, что у меня в полах куртки остался шнурок отвёл меня назад в актовый зал и вырвал этот шнурок, порвав при этом мою куртку. Всё это сопровождалось нецензурной бранью в мой адрес и ударами руками в область шеи. Затем он ударил меня таким образом, что я упал на пол и затем нанёс мне ещё удар нагой по телу. В этот момент в актовом зале находился Алексей Сенчило.
Около 02.00 ночи меня и остальных задержанных отвезли в ЦИП на пер. Акрестина.
10.09.2009 г. я был доставлен в суд Центрального р-на г. Минска, для рассмотрения дела об административном правонарушении по ч. 1 ст. 23.34 КоАП Республики Беларусь. В ожидании судебного разбирательства я и другие задержанные находился в одном из залов судебных заседаний. Когда в зале остались я, А. Сенчило, Д. Дашкевич и два работника милиции, один из них в звании ст. лейтенанта начал избивать Д. Дашкевича, нанеся ему несколько ударов ладонью в лицо. После моих требований прекратить незаконные действия ст. лейтенант нанёс мне удар рацией по голове, а так же ладонью руки в область правого уха, оскорбляю при этом меня не цензурной бранью.
Считаю, что действия работников милиции, выразившиеся в применении в отношении меня физической силы и оскорблениях, являлись не законными и явно превышали их служебные полномочия. Данными действиями работников милиции были причинён вред моему здоровью, личному имуществу, а так же причинён моральный вред.
В связи вышеуказанным, руководствуясь ст. 34 Закона Республики Беларусь ««Об органах внутренних дел Республики Беларусь», а так же Законом Республики Беларусь «О прокуратуре» я прошу:
- Провести по указанным мною фактам прокурорскую проверку.
- Возбудить уголовное дело по указанным мною фактам.
- Установить и привлечь виновных лиц к установленной законом ответственности.
- Выдать мне направление для прохождение судебно-медицинской экспертизы.
- Ознакомить меня с результатами проведённой проверки.
11.09.2009 г. Сергиец М.Н
Пракуратура Цэнтральнага раёна г.Мінска,
220053, г.Мінск, вул.Шчадрына, 1
Місюкевіча Юльяна Валер’евіча,
якi пражывае па адрасе:
220028, г.Мінск, вул. Роменская, 4-2
СКАРГА
Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, 16.09.2009 каля 18 гадзіны знаходзіўся на плошчы Кастрычніцкай у шэрагу людзей, якія трымалі партрэты зніклых дзесяць гадоў таму Ганчаранкі і Красоўскага. Згодна з пастановаю Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь, трыманне партрэтаў без выкарыстоўвання сымболікі і выкрыкаў не з’яўляецца масавым мерапрыемствам і не патрабуе папярэдняга дазволу Мінгарвыканкаму. Таму я вельмі здзівіўся, калі адразу да нашага шэрагу (каля 40 чалавек) падышлі невядомыя людзі ў штацкім і моўчкі сталі насупраць нас шэрагам. Праз некалькі хвілінаў да нас наблізіліся невядомыя людзі ў чорнай форме з надпісам “спецназ”. У 18:08 нас у грубай форме пачалі зацягваць у аўтобусы, у мяне ў прыватнасці парвалі майку. Пры гэтым ніхто не прадставіўся і не патлумачыў прычыну майго затрымання. У аўтобусе гэтыя людзі штурхалі затрыманых, лаяліся, некаторых білі, дваіх чалавек прымусілі ўсю дарогу да Цэнтральнага РАУС ляжаць на падлозе, патрабавалі выключыць мабільныя тэлефоны.
У РАУС’е мне, як і астатнім затрыманым, не патлумачылі прычыну затрымання, правы і абавязкі, ніхто на мае настойлівыя патрабаванні не прадставіўся, вывялі ўсіх да сцяны, уздоўж якой мы стаялі цягам трох гадзін. У гэтым калідоры нас вартавалі супрацоўнікі “спецназ”: кпілі, здзекваліся, пагражалі адлічэннем з працы (вучобы), арыштам на 15 сутак. Па чарзе кожнага выклікалі ў пакой, каб зняць адбіткі пальцаў, фатаграфавалі і здымалі на камеру, не пытаючы ні згоды, ні папярэджваючы аб правах ці якой-небудзь адказнасці за адмову. Я адмовіўся даваць адбіткі пальцаў, паколькі мне не прад’явілі пратакол адміністрацыйнага затрымання і пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Тады мяне вывялі ў іншы пакой, дзе спецназавец з чалавекам у цывільным пагражалі збіццём, аршытам за нядачу адбіткаў пальцаў. Я цвердзіў, што не абавязаны праходзіць дакталаскапію. Тады мяне вывялі на калідор, загадалі пакласці рукі на сцяну і некалькі спецназаўцаў спрабавалі пасадзіць мяне “на шпагат”, адцягваючы правую і левую ногі ў розныя бакі “берцамі”, пры гэтым яны непрыстойна жартавалі, лаяліся. Даваць адбіткі я ізноў адмовіўся, у рэшце рэшт пасля чарговай размовы з яшчэ адным чалавекам у цывільным, трымаючы маю руку, мяне супраць волі дакталаскапіявалі. Адзіны чалавек, чыё прозвішча я даведаўся – Нікіцін Андрэй Уладзіміравіч, які збіраў у затрыманых адбіткі пальцаў, усведамляючы ўсе правапарушэнні, здзейсненыя міліцыянтамі, ніяк на іх не рэагаваў, а значыць спрыяў парушэнню закона.
Адпусцілі мяне ў 21:25 без складання працэсуальных дакумантаў. Такім чынам, мяне беспадстаўна затрымалі, прымусілі 3 гадзіны знаходзіцца ў Цэнтральным РАУС г. Мінска, парвалі майку, нанеслі непапраўную маральную траўму абразамі і здзекамі, а самае галоўнае, прымусова і беспадстаўна ўзялі адбіткі пальцаў.
У сувязі з вышэй выкладзеным
ПРАШУ:
- Высвятліць асобы людзей, якія мяне незаконна затрымлівалі, а таксама прадстаўнікоў РАУСа Цэнтральнага раёна і спецназу, якія супрацьпраўна сябе паводзілі;
- Правесці праверку па факту, выкладзенаму ў дадзенай скарзе, даць прававую адзнаку дзеянням супрацоўнікаў міліцыі;
- Прыцягнуць да ўстаноўленай законам і нарматыўнымі дакументамі МУС адказнасці вінаватых у парушэннях супрацоўнікаў міліцыі (у прыватнасці, адзінага вядомага мне Нікіціна А.У.);
- Выдаліць мае адбіткі пальцаў з базы, паколькі яны былі ўзятыя з шматлікімі парушэннямі законнай працэдуры;
- Праінфармаваць мяне ў прадугледжаныя законам тэрміны аб выніках праведзенай праверкі і прынятых мерах па пакаранню вінаватых з пазначэннем ці прадстаўленнем копій распарадчых дакументаў УУС ці іншых органаў, якія пацвердзяць далучэнне вінаватых да адказнасці.
18.09.2009 ______________________ Ю.В.Місюкевіч
У Пракуратуру Цэнтральнага раёну
г. Мінска, 220053 г. Мінск, вул. Шчадрына, д.1
Корбана Алега Міхайлавіча
г. Мінск, бульвар Трактарабудаўнікоў,
д.3, кв.51
СКАРГА
На незаконыя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі
16.09.2009г. у 18.10. я быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў раёне Кастрычніцкай плошчы г. Мінска, дзе я знаходзіўся з мэтай узгадаць пра факты знікнення ў Беларусі лідэраў беларускай апазыцыі Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі.
Падчас затрымання, калі я ўжо быў дастаўлены ў службовы аўтобус ПМСП ГУУС Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, супрацоўнікі міліцыі ў штатскай вопратцы сталі нанасіць мне множныя ўдары ў вобласць галавы, тулава, рук і ног. Таксама іншыя супрацоўнікі міліцыі збівалі і іншых грамадзянаў, якія былі затрыманыя разам са мною. Падчас знаходжання ў службовым аўтобусе я быў пакладзены на падлогу разам з іншымі грамадзянамі, і так дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага раёну г. Мінска. Трэба адзначыць, што ні я, ні іншыя затрыманыя асобы не аказвалі супраціўлення ні пры затрыманні, ні пасля яго, калі ўжо знаходзіліся ў аўтобусе і ў будынку РУУС Цэнтральнага раёну г. Мінска.
Падчас збіцця ў аўтобусе супрацоўнікі міліцыі выражаліся нецэнзурнай лаянкай, пагражалі расправай, ганьбілі мой гонар і годнасць.
Пасля дастаўлення ў памяшканне РУУС Цэнтральнага раёну г. Мінску я, і іншыя затрыманыя былі пастаўлены тварам да сцяны. Там мы прастаялі больш трох гадзінаў. Напрацягу ўсяго часу супрацоўнікі ПМСП ГУУС Мінгарвыканкама і супрацоўнікі РУУС Цэнтральнага раёну г. Мінска збівалі са спіны затрыманых, у тым ліку і мяне. Грамадзянам наносілі ўдары па нагох, тулаву і галаве. У наш адрас сыпалася лаянка, і пагрозы.
Без складання пратаколу і тлумачэнняў прычынаў затрымання ў раёне 23.00 я, і іншыя затрыманыя былі вызвалены з РУУС Цэнтральнага раёну г. Мінска, што сведчыць аб тым, што нашыя дзеянні не ўтрымлівалі складу і падзеі адміністратыўнага правапарушэння.
У ходзе праверцы па гэтай скарзе гатовы прадставіць у пракуратуру дадзеныя аб асобах, якія таксама былі затрыманныя, і ў дачыненні да якіх прымяняліся супрацоўнікамі міліцыі супрацьпраўныя дзеянні, з мэтай іх апытання ў якасці відавочцаў падзеяў, якія выкладзеныя ў скарзе.
Лічу, што такія дзеянні супрацоўнікаў міліцыі груба парушаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Так, у адпаведнасці з арт. 4 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб органах унутраных спраў” асноўнай задачай органаў унутраных спраў з’яўляецца абарона жыцця, здароўя, гонару і годнасці грамадзянаў Рэспублікі Беларусь. Сваімі ж злачыннымі дзеяннямі супрацоўнікі міліцыі груба парушылі дадзены прынцып па якому абавязаны дзейнічаць праваахоўныя органы ў Рэспублікі Беларусь.
Сваімі дзеяннямі па збіццю ўжо затрыманых грамадзянаў, якія не аказвалі супраціўлення і не прадстаўлялі пагрозу грамадскай бяспекі, правам і законым інтарэсам грамадзянаў, супрацоўнікі міліцыі груба парушылі арт.26 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб органах унутраных спраў”, дзе ўказана недапушчальнасць прымянення фізычнай сілай, калі дзеянні грамадзянаў не прадстаўляюць пагрзу жыццю здароўю гонару, годнасці, правам і свабодам грамадзянаў, інтарэсам грамадства і дзяржавы. Трэба ўлічваць, што ні я, ні іншыя грамадзяне, не аказвалі супраціўлення ці непадпарадкавання супрацоўнікам міліцыі ні падчас затрымання, ні ў час знаходжання ў аўтобусе, ці ў будынку Цэнтральнага РУУС г. Мінска.
Вышэйазначаны артыкул закону прадугледжвае адказнасць за парушэнне патрабаванняў гэтага закону ў выпадку прымянення фізычнай сілы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.
На падставе вышэйзгаданага і кіруючысь Законам Рэспублікі Беларусь “Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь” ПРАШУ:
правесьці праверку па выкладзеным у скарзе фактам;
даць правую ацэнку дзеянням супрацоўнікаў ПМСП ГУУС Мінгарвыканкама і Цэнтральнага РУУС г. Мінска;
у ходзе праверкі даць мне накіраванне для праходжэння мідыцынскага абследвання на прадмет нанясення мне цялесных пашкоджанняў;
апытаць іншых грамадзянаў, якія разам са мною былі затрыманыя і знаходзіліся ў РУУС Цэнтральнага раёну г. Мінска;
прыцягнуць віноўных асобаў да адказнасці згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
18.09.2009г. ___________________ Корбан А. М.
У Пракуртуру Цэнтральнага раёну
г. Мінска, 220053, г. Мінск, вул. Шчадрына, д.1
Сцепаненка Аляксандр Мікалаевіч
г. Мінск, вул. К. Чорнага, д.13а, кв.5
СКАРГА
На незаконыя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі
16.09.2009г. у 18.10. я быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў раёне Кастрычніцкай плошчы г. Мінска, дзе я знаходзіўся з мэтай узгадаць пра факты знікнення ў Беларусі лідэраў беларускай апазыцыі Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі.
Падчас затрымання, калі я ўжо быў дастаўлены ў службовы аўтобус ПМСП ГУУС Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, супрацоўнікі міліцыі ў штатскай вопратцы сталі нанасіць мне множныя ўдары ў вобласць галавы, тулава, рук і ног. Ужо ля службовага аўтобуса адзін з супрацоўнікаў ПМСП ГУУС Мінгарвыканкама ажыцявіў мне загіб рукі за спіну, а іншы супрацоўнік міліцыі нанес мне удар кулаком у вобласць вока. Па выніках абследвання ў прыёмным пакоі 2 – га клінічнага шпталя г. Мінска мне быў пастаўлены дыягназ “пареорбітальная гематома зправа”. Таксама супрацоўнікі міліцыі збівалі і іншых грамадзянаў, якія былі затрыманыя разам са мною. У аўтобусе мяне паклалі на падлогу і ўвесь час збівалі нагамі супрацоўнікі міліцыім. Удары наносіліся ў вобласць галавы і спіны. Трэба адзначыць, што ні я, ні іншыя затрыманыя асобы не аказвалі супраціўлення ні пры затрыманні, ні пасля яго, калі ўжо знаходзіліся ў аўтобусе і ў будынку РУУС Цэнтральнага раёну г. Мінска.
Падчас збіцця ў аўтобусе супрацоўнікі міліцыі выражаліся нецэнзурнай лаянкай, пагражалі расправай, ганьбілі мой гонар і годнасць.
Пасля дастаўлення ў памяшканне РУУС Цэнтральнага раёну г. Мінску я, і іншыя затрыманыя былі пастаўлены тварам да сцяны. Там мы прастаялі больш трох гадзінаў. Напрацягу ўсяго часу супрацоўнікі ПМСП ГУУС Мінгарвыканкама і супрацоўнікі РУУС Цэнтральнага раёну г. Мінска збівалі са спіны затрыманых. У наш адрас сыпалася лаянка, і пагрозы.
Без складання пратаколу і тлумачэнняў прычынаў затрымання ў раёне 23.00 я, і іншыя затрыманыя былі вызвалены з РУУС Цэнтральнага раёну г. Мінска, што сведчыць аб тым, што нашыя дзеянні не ўтрымлівалі складу і падзеі адміністратыўнага правапарушэння.
У ходзе праверцы па гэтай скарзе гатовы прадставіць у пракуратуру дадзеныя аб асобах, якія таксама былі затрыманныя, і ў дачыненні да якіх прымяняліся супрацоўнікамі міліцыі супрацьпраўныя дзеянні, з мэтай іх апытання ў якасці відавочцаў падзеяў, якія выкладзеныя ў скарзе.
Лічу, што такія дзеянні супрацоўнікаў міліцыі груба парушаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Так, у адпаведнасці з арт. 4 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб органах унутраных спраў” асноўнай задачай органаў унутраных спраў з’яўляецца абарона жыцця, здароўя, гонару і годнасці грамадзянаў Рэспублікі Беларусь. Сваімі ж злачыннымі дзеяннямі супрацоўнікі міліцыі груба парушылі дадзены прынцып па якому абавязаны дзейнічаць праваахоўныя органы ў Рэспублікі Беларусь.
Сваімі дзеяннямі па збіццю ўжо затрыманых грамадзянаў, якія не аказвалі супраціўлення і не прадстаўлялі пагрозу грамадскай бяспекі, правам і законым інтарэсам грамадзянаў, супрацоўнікі міліцыі груба парушылі арт.26 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб органах унутраных спраў”, дзе ўказана недапушчальнасць прымянення фізычнай сілай, калі дзеянні грамадзянаў не прадстаўляюць пагрзу жыццю здароўю гонару, годнасці, правам і свабодам грамадзянаў, інтарэсам грамадства і дзяржавы. Трэба ўлічваць, што ні я, ні іншыя грамадзяне, не аказвалі супраціўлення ці непадпарадкавання супрацоўнікам міліцыі ні падчас затрымання, ні ў час знаходжання ў аўтобусе, ці ў будынку Цэнтральнага РУУС г. Мінска.
Вышэйазначаны артыкул закону прадугледжвае адказнасць за парушэнне патрабаванняў гэтага закону ў выпадку прымянення фізычнай сілы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.
На падставе вышэйзгаданага і кіруючысь Законам Рэспублікі Беларусь “Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь” ПРАШУ:
правесьці праверку па выкладзеным у скарзе фактам;
даць правую ацэнку дзеянням супрацоўнікаў ПМСП ГУУС Мінгарвыканкама і Цэнтральнага РУУС г. Мінска;
у ходзе праверкі даць мне накіраванне для праходжэння мідыцынскага абследвання на прадмет нанясення мне цялесных пашкоджанняў;
апытаць іншых грамадзянаў, якія разам са мною былі затрыманыя і знаходзіліся ў РУУС Цэнтральнага раёну г. Мінска;
прыцягнуць віноўных асобаў да адказнасці згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
18.09.2009г. ___________________ Сцепаненка А. М.
У Пракуртуру Цэнтральнага раёну
г. Мінска, 220053 г. Мінск, вул. Шчадрына, д.1
Сяргеенка Аляксандр Уладзіміравіч
г. Мінск, вул. Ангарская, д.54, кв.37
СКАРГА
На незаконыя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі
16.09.2009г. у 18.10. я быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў раёне Кастрычніцкай плошчы г. Мінска, дзе я знаходзіўся з мэтай узгадаць пра факты знікнення ў Беларусі лідэраў беларускай апазыцыі Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі.
Падчас затрымання, калі я ўжо быў дастаўлены ў службовы аўтобус ПМСП ГУУС Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, супрацоўнікі міліцыі ў штатскай вопратцы сталі нанасіць мне множныя ўдары ў вобласць галавы, тулава, рук і ног. Таксама іншыя супрацоўнікі міліцыі збівалі і іншых грамадзянаў, якія былі затрыманыя разам са мною. Трэба адзначыць, што ні я, ні іншыя затрыманыя асобы не аказвалі супраціўлення ні пры затрыманні, ні пасля яго, калі ўжо знаходзіліся ў аўтобусе і ў будынку РУУС Цэнтральнага раёну г. Мінска.
Падчас збіцця ў аўтобусе супрацоўнікі міліцыі выражаліся нецэнзурнай лаянкай, пагражалі расправай, ганьбілі мой гонар і годнасць.
Пасля дастаўлення ў памяшканне РУУС Цэнтральнага раёну г. Мінску я, і іншыя затрыманыя былі пастаўлены тварам да сцяны. Там мы прастаялі больш трох гадзінаў. Напрацягу ўсяго часу супрацоўнікі ПМСП ГУУС Мінгарвыканкама і супрацоўнікі РУУС Цэнтральнага раёну г. Мінска збівалі са спіны затрыманых, у тым ліку і мяне. Грамадзянам наносілі ўдары па нагох, тулаву і галаве. У наш адрас сыпалася лаянка, і пагрозы.
Без складання пратаколу і тлумачэнняў прычынаў затрымання ў раёне 23.00 я, і іншыя затрыманыя былі вызвалены з РУУС Цэнтральнага раёну г. Мінска, што сведчыць аб тым, што нашыя дзеянні не ўтрымлівалі складу і падзеі адміністратыўнага правапарушэння.
У ходзе праверцы па гэтай скарзе гатовы прадставіць у пракуратуру дадзеныя аб асобах, якія таксама былі затрыманныя, і ў дачыненні да якіх прымяняліся супрацоўнікамі міліцыі супрацьпраўныя дзеянні, з мэтай іх апытання ў якасці відавочцаў падзеяў, якія выкладзеныя ў скарзе.
Лічу, што такія дзеянні супрацоўнікаў міліцыі груба парушаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Так, у адпаведнасці з арт. 4 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб органах унутраных спраў” асноўнай задачай органаў унутраных спраў з’яўляецца абарона жыцця, здароўя, гонару і годнасці грамадзянаў Рэспублікі Беларусь. Сваімі ж злачыннымі дзеяннямі супрацоўнікі міліцыі груба парушылі дадзены прынцып па якому абавязаны дзейнічаць праваахоўныя органы ў Рэспублікі Беларусь.
Сваімі дзеяннямі па збіццю ўжо затрыманых грамадзянаў, якія не аказвалі супраціўлення і не прадстаўлялі пагрозу грамадскай бяспекі, правам і законым інтарэсам грамадзянаў, супрацоўнікі міліцыі груба парушылі арт.26 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб органах унутраных спраў”, дзе ўказана недапушчальнасць прымянення фізычнай сілай, калі дзеянні грамадзянаў не прадстаўляюць пагрзу жыццю здароўю гонару, годнасці, правам і свабодам грамадзянаў, інтарэсам грамадства і дзяржавы. Трэба ўлічваць, што ні я, ні іншыя грамадзяне, не аказвалі супраціўлення ці непадпарадкавання супрацоўнікам міліцыі ні падчас затрымання, ні ў час знаходжання ў аўтобусе, ці ў будынку Цэнтральнага РУУС г. Мінска.
Вышэйазначаны артыкул закону прадугледжвае адказнасць за парушэнне патрабаванняў гэтага закону ў выпадку прымянення фізычнай сілы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.
На падставе вышэйзгаданага і кіруючысь Законам Рэспублікі Беларусь “Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь” ПРАШУ:
правесьці праверку па выкладзеным у скарзе фактам;
даць правую ацэнку дзеянням супрацоўнікаў ПМСП ГУУС Мінгарвыканкама і Цэнтральнага РУУС г. Мінска;
у ходзе праверкі даць мне накіраванне для праходжэння мідыцынскага абследвання на прадмет нанясення мне цялесных пашкоджанняў;
апытаць іншых грамадзянаў, якія разам са мною былі затрыманыя і знаходзіліся ў РУУС Цэнтральнага раёну г. Мінска;
прыцягнуць віноўных асобаў да адказнасці згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
18.09.2009г. ___________________ Сяргеенка А. У.
22 верасьня 2009 года
Валянцін Стэфановіч апытвае Алену Валынец, горад Менск.
16 верасьня 2009 года мы з сябрамі прыйшлі на акцыю салідарнасьці са зьніклымі палітыкамі на Кастрычніцкую плошчу. Дзесьці праз 15 хвілін акцыю пачалі разганяць супрацоўнікі АМАПа. Іх набегла вялікая колькасьць, па маіх падліках каля ста, яны запалохвалі ўдзельнікаў, пачалі адразу зьбіваць і запіхваць у некалькі аўтобусаў.
Удзельнікі паводзілі сябе спакойна, спачатку стаялі з партрэтамі зьніклых у руках.
Калі пабачылі пагрозу з боку супрацоўнікаў АМАПу мы селі на асфальт і недзе хвілін праз пяць, калі пачалі папярэжваць пра неабходнасьць разыйсціся, амапаўцы пачалі прымяняць сілу.Спецсродкі, наколькі я бачыла, не прымяняліся, білі толькі рукамі.
Затым нас пасадзілі ў аўтобус, дзе амапаўцы паводзілі сябе даволі спакойна, толькі
папрасілі ў настойлівай і даволі грубай форме выключыць мабільныя тэлефоны.
Затым прывезьлі ва ўчастак і завялі ў аўдыторыю, дзе мы прасядзелі літаральна некалькі хвілінаў, затым нас папрасілі па адным выходзіць у калідор і станавіцца тварам да сьцяны, склаўшы рукі за спіну. На той момант у РАУСе знаходзіліся супрацоўнікі ПМСМ і работнікі РАУСа. Я паспрабавала разгледзець некалькі чалавек і бэйджаў на іх не заўважыла. Калі хтосьці з затрыманых хлопцаў папрасіў прадставіцца супрацоўніка РАУСа, той вельмі груба сказаў, што ня будзе гэтага рабіць і прыказаў павярнуцца да сьцяны і замаўчаць.
Затым яны пачалі падыходзіць да кожнага, хто стаяў ля сцяны, і перапісваць прозвішчы з пашпартоў. Нас трымалі 3 гадзіны. Напрацягу гэтага часу яны пагражалі стаячым каля сцяны, патрабавалі не перагаворвацца, а калі хтосьці перашэптваўся, то пачыналі прымяняць фізічную сілу: збівалі па нагах, ставілі ў расцяжку. Дакладна я памятаю, што моцна зьбівалі Статкевіча і іншых хлопцаў, каторыя перашэптваліся з суседзямі. Статкевіча, які стаў ціха, відаць па нейкай камандзе, проста пачалі зьбіваць.
Супрацоўнікі міліцыі, я дакладна не разгледзела хто, хадзілі ззаду і пагражалі ў пэўнай форме згвалтаваньнем дзяўчатам, якія стаялі каля сцяны. Казалі, вось давайце выберам сабе якую-небудзь і завядзем у суседні пакой.
Пад час нашага трохгадзіннага стаяньня прысутнічалі нехта з кіраўніцтва РАУСа, я ня ведаю іх, яны назіралі за ўсім, што адбываецца і скардзіліся, што ім даўно трэба быць дома, а яны вымушаныя з-за нейкіх адмарозкаў бавіць час на працы.
Адпусьцілі нас пасьля 21 гадзіны.
Максім Сергіец, горад Мінск. Запісана 18 верасня 2009 года
У той дзень, пасьля затрыманьня на Кастрычніцкай плошчы, нас прывезьлі да Цэнтральнага РАУСа. У аўтобусе, у якім нас перавозілі, усім забаранялі падымаць галовы, рухацца, перамаўляцца. Але мне пашанцавала, а не ляжаў тварам у падлогу, а сядзеў і таму бачыў, што калі нас прывезьлі, то супрацоўнікі міліцыі, якія стаялі каля будынку міліцыі, ( маёры, сяржанты) пачалі здымаць свае бэйджыкі і хаваць іх у кішэні. Дарэчы на падлозе ў аўтобусе я заўважыў разбітыя акуляры аднаго юнака, у якога быў разбіты твар. Яго імя Сцяпан, прозвішча не памятаю.
Заводзілі ў памяшканьне нас праз унутраны дворык і завялі спачатку ў актавую залу, дзе мы пакінулі і павыключалі сотавыя тэлефоны, потым усіх нас, 35 чалавек, вывелі і паставілі да сьцяны. Пазней сюды падвезлі Міхася Пашкевіча.
Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным запісвалі нашыя пашпартныя дадзеныя і сышлі. Засталіся толькі супрацоўнікі ПМСМ у чорнай форме. Тады пачалося… Яны збівалі Міколу Статкевіча, а аднаго хлопца, які стаяў за мною каля супрацьлеглай сьцяны, ўвогуле паставілі неяк мосцікам з расцяжкаю, а Статкевіча ўвесь час білі па шыі, па галаве.
Здзекваліся з дзяўчат. Побач са мной стаяла Кур’яновіч Паліна. Да яе звярталіся неяк найбольш ганебна, маўляў: “Ну што, Палінка, пойдзём с намі”.
На працягу трох гадзін нас трымалі каля сьцяны, а некаторых адводзілі ў іншы пакой на дактыласкапію.
Недзе за паўгадзіны перад тым, як пачалі па адным нас адпускаць, яны сталі чапляцца да мяне. У мяне былі доўгія валасы, сабраныя ў хвосцік. Сантыметраў 15. Ян пачалі запытвацца, “А што гэта, а навошта гэта табе”? Затым мяне завялі ў асобны пакой, дзе было чатыры ці пяць супрацоўнікаў, якія схапілі мяне з усіх бакоў за рукі і ногі, галаву моцна прыхінулі да сьцяны і нажніцамі абрэзалі касу. На калідоры яны працягвалі здзеквацца, а адзін з іх імітаваў электрабрытву, нібыта голіць ззаду мне галаву, але я не мог убачыць, так гэта ці не. Напрыканцы нашага стаяньня на калідоры з’явіўся намеснік начальніка РАУСа Грышчанка і заявіў: Зараз уся ўвага на мяне. Раставіць ногі, рукі за голаву. Калі назавуць прзвішча – на выхад!” Так нас адпусцілі ўсіх.
Падрыхтаваў намеснік старшыні ПЦ “Вясна” В. Стэфановіч.