Запаленая сьвечка будзе знакам салідарнасьці
https://spring96.org./be/news/2999
2005
2005-10-14T10:00:00+0300
2005-10-14T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці (журналістка Ірына Халіп, актывіст руху "Зубр" Мікіта Сасім, лідар грамадзянскай ініцыятывы "Мы памятаем" Ірына Красоўская) прапанавалі правесьці 16 кастрычніка 2005 году Дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, сем’ямі зьніклых апазыцыянэраў, незалежнымі журналістамі, з усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Яны заклікалі беларусаў 16 кастрычніка а 20-й гадзіне выключыць на 15 хвілінаў сьвятло ў сваіх кватэрах і паставіць на падваконьне запаленую сьвечку.