viasna on patreon

Новыя грубыя парушэнні журналісцкіх правоў у Мінску

2009 2009-10-19T09:48:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pressing.jpg

Журналістам, якія асвятлялі ход вулічнай Акцыі салідарнасці ў Мінску ўвечары 16 кастрычніка, зноў перашкаджалі працаваць супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Як распавядаюць нашы калегі, міліцыянты дзейнічалі яшчэ больш жорстка, чым на акцыях 9-га і 16-га верасня. Весці здымкі было практычна немагчыма.

Як і на папярэдняй акцыі 16 верасня, за кожным фотакарэспандэнтам і тэлеаператарам былі «замацаваныя» людзі, якія не давалі здымаць разгон акцыі, захінаючы тэхніку.

Як распавяла прэс-службе БАЖ журналістка сайта «Хартыя-97» Наталля Радзіна, яна паспрабавала заступіцца за фотакарэспандэнта свайго рэсурсу, якому міліцыянты не давалі працаваць. «Мяне некалькі разоў ударылі і груба адштурхнулі ўбок, так што я нават упала. Немагчыма было не толькі падысці да месца затрыманняў – не давалі нават глядзець у той бок, хаця я была без фотаапарата». Па словах Наталлі, і ў яе, і ў фотакарэспандэнта сайта навідавоку былі прычэпленыя журналісцкія пасведчанні.

Паводле Радыё «Свабода», міліцыянты «рэагавалі нават на мабільныя тэлефоны ў руках — закрывалі іх сваімі целамі. У такіх умовах фатакоры здымалі разгон акцыі, ухіляючыся, наколькі гэта было магчыма, падскокваючы, зверху».

Некалькі ўдалых фотаздымкаў, якія фіксуюць моманты парушэння правоў журналістаў, удалося зрабіць фотакарэспандэнтам.

ТУТ можна паглядзець відэа, знятае аператарам БелаПАН на акцыі.

ЗВАРОТ ДА ПРАКУРОРА Г. МІНСКА МІКАЛАЯ КУЛІКА

ЗВАРОТ ДА МІНІСТРА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ АНАТОЛЯ КУЛЯШОВА

Заява ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
з нагоды грубых парушэнняў свабоды СМІ ў Мінску

БАЖ заклікае прыцягнуць вінаватых да адказнасці (ШМАТ ФОТА)

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства