Супрацоўніцы прэс-службы "Хартыі-97" напярэдадні Дня салідарнасьці заблакавалі сотавы тэлефон
15 кастрычніка супрацоўніцы прэсавай службы грамадзянскай ініцыятывы "Хартыя-97" Наталлі Радзінай кампанія сотавай сувязі Velcom заблакавала SIM-карту мабільнага тэлефона. У кампаніі паведамілі, што гэта зроблена па распараджэнні службы бяспекі кампаніі. Тэлефон быў падключаны толькі у панядзелак, 17 кастрычніка.
Адключэнне адбылося без папярэджання, нягледзячы на наяўнасць дастатковых сродкаў на рахунку. Аператары Velcom заявілі, што не могуць паведаміць прычыны блакавання.
Напярэдадні журналіст разаслала па сваіх кантактных тэлефонах sms-паведамленні з просьбай узяць удзел у Дні салідарнасці 16 кастрычніка. Паводле "Хартыі", паведамленне атрымалі таксама супрацоўнікі прэсавых службаў МУС, КДБ, ГУУС Мінгарвыканкама і інш.
"Гэта адбываецца шмат з якімі журналісткамі і актывістамі апазіцыі ў найбольш "гарачыя дні", калі сотавая сувязь неабходная як ніколі", - пракаментавала Наталля Радзіна гэты інцыдэнт, - Беларусаў ужо практычна пазбавілі незалежных СМІ, спрабуюць узяць пад кантроль інтэрнэт, а цяпер пазбаўляюць тэлефоннай сувязі".