ЦВК Беларусі прапануе абмежаваць памеры індывідуальных фондаў кандыдатаў у прэзідэнты
ЦВК Беларусі прапануе абмежаваць памеры індывідуальных фондаў кандыдатаў у прэзідэнты да 3 тыс. базавых велічынь.
Такую норму аб стварэнні індывідуальных фінансавых фондаў кандыдатаў у прэзідэнты і ў дэпутаты парламента плануецца ўнесці ў Выбарчы кодэкс Беларусі, паведаміла ў інтэрв'ю Першаму каналу старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.
Паводле яе слоў, памеры індывідуальных фондаў не могуць быць бязмерныя. "Намі прапануецца сума ў памеры 3 тыс. базавых велічынь. Калі мы ўявім базавую велічыню на цяперашні момант, то можна гаварыць аб Br105 млн. Гэта прыватныя ахвяраванні. Плюс да гэтага 2,3 тыс. базавых велічынь кожнаму кандыдату ў прэзідэнты дае дзяржава. Таму, калі б нават мы цяпер праводзілі прэзідэнцкія выбары і ўжо карысталіся змененым заканадаўствам, гэта значыць яно ўжо дзейнічала, то кандыдаты ў прэзідэнты мелі б суму амаль Br200 млн.", - сказала Лідзія Ярмошына.
Абмежаванне памераў індывідуальных фондаў кандыдатаў у прэзідэнты ў нашай краіне неабходна, "інакш выбары проста не будуць справядлівыя", адзначыла Лідзія Ярмошына. "Напрыклад, у ЗША ёсць даволі шмат багатых людзе, якія могуць прафінансаваць уласную выбарчую кампанію. У нас гэта не такое вялікае кола людзей. Таму ўсе кандыдаты на выбарныя пасады павінны знаходзіцца ў прыкладна роўных матэрыяльных умовах", - сказала старшыня ЦВК.
Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што законапраект аб змяненнях і дапаўненнях у выбарчае заканадаўства, які змяшчае нормы, што прадугледжваюць стварэнне індывідуальных фінансавых фондаў кандыдатаў у прэзідэнты і ў дэпутаты парламента, плануецца разгледзець на бягучай асенняй сесіі, паведамляе БЕЛТА.