viasna on patreon

Гомельскіх журналістаў затрымалі за апытанне на вуліцы

2009 2009-11-02T13:49:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bublikava_tatsiana.jpg
Таццяна Бублікава

Таццяна Бублікава

30 кастрычніка ў Гомелі былі затрыманыя незалежныя журналісты Таццяна Бублікава і Алег Ражкоў.

Інцыдэнт здарыўся ў момант, калі журналісты праводзілі на вуліцах горада відэаапытанне. У мінакоў пыталіся, што яны думаюць наконт эпідэміі «свінога» грыпу.

Як распавяла ў гутарцы з прэс-службай БАЖ Т. Бублікава, да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі Максім Ігнатчык і Ігар Тарасаў і запатрабавалі паказаць дазвол на вядзенне здымкаў. Наяўнасць прэс-картак, а таксама тлумачэнні журналістаў, што яны выконваюць рэдакцыйнае заданне, а на здымкі ў гэтым месцы горада адмысловы дазвол не патрабуецца, міліцыянты не прынялі да ўвагі.

Міліцыянты засумняваліся ў сапраўднасці журналісцкіх пасведчанняў і выказалі падазрэнні наконт «антыканстытуцыйнай дзейнасці» затрыманых.

Журналістаў каля 20 хвілін дапытвалі на вуліцы, потым павялі ў аддзяленне міліцыі «для высвятлення асобаў». У апорным пункце №1 Чыгуначнага раёна, куды прывялі Т. Бублікаву і А. Ражкова, літаральна праз некалькі хвілін ім паведамілі, што іх асобы ўстаноўленыя, і яны могуць быць свабодныя. Пратаколаў затрымання міліцыянты не складалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства