Акцыя прайшла без затрыманьняў
https://spring96.org./be/news/30241
2009
2009-11-06T10:18:40+0200
2009-11-06T10:18:40+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/20091106-2_mf.jpg
Актывісты “Маладога фронту” 5 лістапада правялі акцыю ў цэнтры Менску з патрабаваньнем аб’ектыўнай інфармацыі пра захворваньні на грып у Беларусі.
Людзі ахвотна бралі ў маладых людзей улёткі. Амаль усе апытаныя казалі, што не давяраюць афіцыйнай інфармацыі і лічаць, што ўлады хаваюць праўду ад насельніцтва.
Чацьвёра актывістаў “Маладога фронту” ў масках і з замацаванымі наперадзе плякатамі — “Ўлада хавае праўду”, “Міністра аховы здароўя ў адстаўку” — прайшліся па праспэкце Незалежнасьці і вуліцы Веры Харужай. Яны раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра грып паводле інтэрнэт-сайтаў, а таксама парады, як засьцерагчыся ад хваробы.