viasna on patreon

Сёння адзначаюцца 20-я ўгодкі падзення Берлінскай сцяны

2009 2009-11-09T16:50:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/padzenne_berlin_sciany.jpg

20-я ўгодкі падзення Берлінскай сцяны прыпадаюць на 9 лістапада. У 1989 годзе быў знішчаны сімвал падзелу не толькі Берліна і нямецкай нацыі, але і ўсёй Еўропы. Народныя выступленні ў ГДР паскорылі змены, якія падтрымалі як Захад, так і Савецкі Саюз. У выніку, ужо ў 1990 годзе Нямеччына стала адзінай дзяржавай.

Мерапрыемствы ў рамках святочнай праграмы прызначаныя на вечар. На імпрэзу прыедуць Нікаля Сарказі, Гордан Браун, Дзмітрый Мядзведзеў, Хілары Клінтан, генеральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмуссен, прэзідэнт Еўрапарламента Ежы Бузэк, кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу і іншыя госці.

Прэзідэнт Францыі Никаля Сарказі заявіў на сэрвісе Facebook, што 20 гадоў таму ён браў удзел у разбурэнні Берлінскай сцяны. Паводле французскага лідэра, раніцай 9 лістапада 1989 г. разам з будучымі прэм'ерамі Францыі Аленам Жупэ і Франсуа Фіёнам адчулі, што ў Нямеччыне змяняецца абстаноўка і падаліся ў Берлін. Яны накіраваліся да КПП Чэкпойнт Чарлі, перайшлі на ўсходні бок Берлін і ўзяўшы ў немцаў кіркі, дапамаглі ім разбіваць сцяну.

Некаторыя СМІ ўсумніліся ў словах Сарказі. Як піша французская газета Le Figaro, раніцай 9 лістапада ніхто не мог прадказаць хуткага падзення Берлінскай сцяны. Пры гэтым, паводле некаторых відавочцаў, на заходнім боку Чэкпойнт Чарлі ў той дзень не было дэманстрацыі, паведамляе dw-world.de.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства