viasna on patreon

Супраць маладафронтаўца ўсчалі крымінальную справу за аблітага фарбай Леніна

2009 2009-11-12T17:05:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mf2.jpg

Супрацоўнікі наваградзкай міліцыі распачалі крымінальную справу супраць кіраўніка філіі “Маладога фронту” ў Наваградку Юрася Казака. Хлопца абвінавачваюць у злосным хуліганстве.

7 лістапада помнік Леніну аблілі зялёнай фарбай. Міліцыянты затрымалі трох актывістаў “Маладога фронту”.

Пасьля таго як міліцыянты ўзялі ў затрыманых тлумачэньні, усіх адпусьцілі.

Сёньня Юрася выклікалі ў міліцыю. Хлопцу паведамілі, што супраць яго распачата крымінальная справа. Юрася Казака абвінавачваюць у злосным хуліганстве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства