viasna on patreon

Украіна павінна вызваліць беларускага вязьня сумленьня

2009 2009-11-13T13:34:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/amnesty-international.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як заявіла Amnesty International, украінскія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць беларускага музыканта і актывіста Ігара Коктыша, які ўжо больш за два гады знаходзіцца пад вартай за тое, што мірна выказваў свае погляды. Арганізацыя таксама запатрабавала, каб Ігара Коктыша не высылаць прымусова ў Беларусь, дзе, наколькі можна меркаваць, яму пагражае вынясеньне сьмяротнага прысуду па сфабрыкаванай справе.  AmnestyInternational прызнала Ігара Коктыша вязнем сумленьня.
 
Ігар Коктыш знаходзіцца пад вартай з 25 чэрвеня 2007 года - з тых часоў як беларускія ўлады даслалі запыт аб яго экстрадыцыі на падставе непераканаўчых абвінавачваньняў у забойстве, якое адбылося ў Беларусі ў студзені 2001 года. Ён абвінавачваецца па артыкуле 139 Крымінальнага кодэкса Беларусі ў «наўмысным забойстве пры абцяжваючых абставінах”, якое караецца пакараннем смерцю.
 
Ігар Коктыш прабыў у зняволеньні са студзеня 2001 года па снежань таго ж года, калі адбыўся суд над ім. Як стала вядома, пад вартай да яго ўжывалі катаваньні або жорсткае абыходжаньне. Для таго, каб прымусіць яго прызнацца, яго, акрамя іншага, збівалі і зачынялі голым у халоднай камеры, а таксама не давалі лекаў, прапісаных яму ад астмы.
 
Ігар Коктыш распавёў AmnestyInternational, што падчас заключэньня галоўны следчы Брэсцкага раёна сказаў яму, што ведае пра яго невінаватасць, аднак на яго цісьне вышэйшае начальства. У судзе следчы адмовіўся паўтарыць свае словы. Ігар Коктыш здолеў даказаць, што на момант здзяйсненьня злачынства знаходзіўся ў іншым горадзе. Суд апраўдаў і вызваліў яго. Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь зацвердзіў гэты прысуд 1 лютага 2002 г.
 
Пасля вызвалення Ігар Коктыш пераехаў у Украіну, дзе атрымаў від на жыхарства і дазвол на працу, а таксама пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай. У красавіку 2002 года Генеральная пракуратура Беларусі абскардзіла прысуд, і справу вярнулі на перагляд у суд. Затым Беларусь накіравала запыт на экстрадыцыю, і 25 чэрвеня 2007 года ўкраінскія ўлады ўзялі Ігара Коктыша пад варту.
 
У кастрычніку 2007 г. Ігар Коктыш звярнуўся ў Еўрапейскі суд па правах чалавека, каб аспрэчыць сваю экстрадыцыю ў Беларусь і затрыманьне для выдачы. Суд заклікаў ўлады Украіны не выдаваць яго ў Беларусь, пакуль суд не разгледзіць справу.
 
Ва Ўкраіне Ігар Коктыш працягваў актыўна падтрымліваць беларускага кандыдата ад апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча падчас прэзідэнцкай гонкі ў Беларусі ў 2006 годзе. Ён здымаў відэа, рабіў інтэрнэт-банэры і складаў песьні ў падтрымку кандыдата. Акрамя таго, ён стварыў сайт незарэгістраванага нефармальнага моладзевага руху, дзе размяшчаліся апазіцыйныя ўлёткі і плакаты.
 
Ва Ўкраіне Ігар Коктыш звярнуўся за статусам бежанца, аднак 23 Кастрычніка 2008 яго прашэньне адхілілі. У цяперашні час ягоны адвакат абскарджвае гэтае рашэньне ад імя свайго кліента.
 
Цэлы шэраг міжнародных канвенцый па правах чалавека, да якіх далучылася Украіна, забараняюць дэпартацыю і экстрадыцыю любых асоб у тыя краіны, дзе ім можа пагражаць смяротная кара, катаваньні і іншыя віды жорсткага абыходжаньня, а таксама іншыя грубыя парушэньні правоў чалавека.
 
У Беларусі музыкант з забароненай рок-гурту «Млечны шлях» Ігар Коктыш займаў актыўную сацыяльную і палітычную пазіцыю.  Ён быў адным з заснавальнікаў моладзевай арганізацыі, створанай на сродкі каталіцкай царквы, якая займалася рэабілітацыяй маладых наркаманаў.  Ігар Коктыш арганізоўваў рок-фестывалі пад дэвізам «Не наркотыкам і гвалту!». На фестывалях падымаліся апазіцыйныя сьцягі і гучалі лёзунгі апазыцыі. Ён таксама з'яўляўся актыўным удзельнікам моладзевага апазіцыйнага руху «Зубр» (якое пасля ліквідавалі) і шэрагу палітычных кампаній. У 2000 годзе Ігар Коктыш паспрабаваў стварыць незалежнае маладзёжнае аб'яднанне - Нефармальная моладзевы рух, аднак улады адмовіліся яго рэгістраваць.
 
Неўзабаве пасля гэтага начальнік крымінальнага вышуку мясцовай міліцыі прыйшоў дадому да Ігару Коктыш і пры сьведках заявіў, што ён знойдзе, за што яго пасадзіць. Міліцыя неадкладна ўстанавіла назіраньне за Ігарам Коктышам; яго выклікалі на допыты, абшуквалі, прад'яўлялі яму абвінавачваньні ў здзяйсненьні крымінальных злачынстваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства