viasna on patreon

Сяргей Мацкевіч: «Падчас брусэльскага мерапрыемства былі зроблены два важныя крокі”

2009 2009-11-18T17:56:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mackevi4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік Рабочай групы Асамблеі НДА і сябра кіраўнічай рады Форума грамадзянскай супольнасьці Сяргей Мацкевіч каментуе вынікі першага пасяджэньня Форума.

Як паведаміла прэсавая служба Асамблеі НДА, Сяргей Мацкевіч лічыць, што падчас брусэльскага мерапрыемства былі зроблены два важныя крокі.
Па-першае, адбылася інстытуцыялізацыя Форума. “Беларускай дэлегацыі атрымалася прапанаваць калегам з іншых краінаў заснаваць Форум грамадзянскае супольнасьці не як аднаразовае мерапрыемства, а як сталы механізм уплыву на Ўсходняе партнэрства. І нашую пазіцыю падтрымалі”, - паведаміў прадстаўнік Асамблеі НДА.

Па-другое, адбылася легітымізацыя беларускага грамадзкага сэктару. Сяргей Мацкевіч мае надзею, што гэта дапаможа наладзіць камунікацыю з уладамі, прынамсі, па праграмах Усходняга партнёрства. “Спадзяемся, цяпер у грамадзкага сектара будзе магчымасьць размаўляць з уладамі на іншым узроўні”, - зазначыў Сяргей Мацкевіч.

Між іншым, праца па ўдасканаленьні Форума грамадзянскай супольнасьці будзе працягнутая. На сьнежаньскае пасяджэньне Рады Міністраў ЕС у Стакгольм Сяргей Мацкевіч паедзе ў якасьці каардынатара самай вялікай тэматычнай пляцоўкі “Дэмакратыя, правы чалавека, добрае кіраваньне і стабільнасьць”. Там ён прадставіць вынікі дыскусій першага пасяджэньня Форума.

Нагадаем, падчас канфэрэнцыі ў Брусэлі Сяргей Мацкевіч быў абраны ў кіраўнічую раду Форума дэлегатамі грамадзянскай супольнасьці краінаў “Усходняга партнёрства”. Другі беларускі ўдзельнік, сябра грамадзкага аб’яднаньня Цэнтар “Пост” Улад Вялічка, увайшоў у кіраўнічую раду Форума як прадстаўнік нацыянальнай дэлегацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства