Журналіст Андрэй Пачобут аспрэчваў у судзе рашэньне адміністрацыйнай камісіі
https://spring96.org./be/news/3043
2005
2005-10-25T10:00:00+0300
2005-10-25T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
24 кастрычніка Ленінскі раённы суд Гародні разгледзеў скаргу актывіста Саюзу палякаў журналіста Андрэя Пачобута на рашэньне адміністрацыйнай камісіі Ленінскага раёну.
Камісія аштрафавала журналіста на адну базавую велічыню за тое, што ён вытаптваў газон падчас несанкцыянаванага пікету ў абарону газэты “Glos znad Niemna”, што адбыўся сёлета 6 ліпеня на плошчы Леніна ў Горадні.
Па звестках радыё Свабода, суд вынес прыватнае азначэньне на адрас адміністрацыйнай камісіі за парушэньні ў вядзеньні пратаколу, аднак пакінуў правамоцным яе рашэньне адносна А.Пачобута.