viasna on patreon

Невядомыя зноў паставілі крыж на месцы расстрэлу Лапіцкага

2009 2009-11-24T10:03:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vilejka_kryzh.jpg

На месцы расстрэлу Расціслава Лапіцкага на Вілейшчыне зноў паўстаў крыж. «Не ведаю, хто гэта зрабіў, — кажа мясцовы дэмактывіст Аляксей Сюдак. — Але як убачыў, быў узрадаваны. Калі мы яшчэ першыя крыжы ставілі, я марыў, што людзі будуць прыходзіць і ставіць крыжы самастойна. Так і адбылося».

Аляксей расказвае, што ведае выпадак, калі маладыя на вяселлі паехалі ўскласці кветкі не да помніка Леніну ў цэнтры Вілейкі, а на месца расстрэлу Лапіцкага ва ўрочышча Красны Беражок.

«Памяць пра Лапіцкага знішчыць немагчыма! Пра яго стала вядома ўсёй краіне. І гэта варта нашых штрафаў» — адзначае Сюдак.

Першыя крыжы на верагодным месцы расстрэлу героя нацыянальнага руху Расціслава Лапіцкага ў Красным Беражку паўсталі на дзень яго народзінаў 1 верасня. Тады ва ўшанаванні героя ўзялі ўдзел каля дваццаці чалавек. Праз пэўны час крыжы знішчылі, а Аляксея Сюдака, Алеся Наркевіча і Уладзіміра Малерчука прыцягнулі да адказнасці. Іх абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага мітынгу падчас усталявання крыжоў. Мужчынаў пакаралі штрафамі. Мінскі абласны суд рашэнне пакінуў без зменаў. Зараз рыхтуецца скарга ў суд вышэйшай інстанцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства