У Беларусі пачалі даследаваць генетычныя прычыны праблемы алкагалізму
Пра гэта паведаміў загадчык аддзела наркалогіі рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Міністэрства аховы здароўя, дацэнт кафедры псіхіятрыі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Адрэй Капытаў.
Паводле яго слоў, даследаванне праводзіцца аддзелам наркалогіі РНПЦ псіхічнага здароўя Міністэрства аховы здароўя сумесна з Інстытутам генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук. У 2009 годзе вядзецца збор матэрыялу, у 2010 годзе пачнецца яго апрацоўка.
Як паведаміў Капытаў, на тэрыторыі СНД падобныя даследаванні праводзіліся толькі ў Расіі. Так, яшчэ 20-30 гадоў таму паўнацэнна вывучыць генетычны аспект праблемы алкагалізму не ўдавалася — многія адкрыцці былі зробленыя ў апошнія дзесяцігоддзі. Акрамя таго, нават зараз не кожная краіна можа дазволіць сабе неабходныя для вывучэння генетычнага матэрыялу рэактывы.