Зінаіда Ганчар “Сьледчы мне сказаў – “справа не можа быць працягнутая, бо яна не прыпынялася на працягу апошніх двух гадоў”.
Такім чынам Зінаіда Ганчар пракаментавала Праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведамленьньне, зробленае для прэсы Анатолем Салаўёвым – намесьнікам старшыні камісіі па заканадаўству і судова-прававым пытаньням Палаты прадстаўнікоў.
“Я патэлефанавала сьледчаму пракуратуры Кухаронку Сяргей Генадзьевічу, які вядзе справу Ганчара, -- гаворыць Зінаіда Ганчар, -- ён сказаў: “Справа не можа быць працягнутая, бо яна не прыпынялася”. Інфармацыю дэпутата Анатоля Салаўёва ён пракаментаваць не можа, бо справа не прыпынялася на працягу апошніх двух гадоў, і адпаведна яна не можа быць адноўлена. Таму за каментарамі трэба зьвяртацца да людзей, якія пра гэта гавораць. І абсалютна не зразумела, на падствае чаго яны пра гэта гавораць, бо дэпутаты ніколі не уваходзілі ў штат пракуратуры”.