viasna on patreon

Маем права навучаць сваіх дзяцей на роднай мове

2009 2009-12-07T11:47:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lapickaja.jpg
фота prava-by.info

фота prava-by.info

У Жодзіне праваабаронцы Святлана і Аляксей Лапіцкія падалі ў гарвыканкам заяўку на пікет з нагоды чарговай гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Праўда, спадзявання на тое, што пікет дазволяць, у іх няма.

Святлана і Аляксей Лапіцкі мяркуюць падчас пікета праінфармаваць жыхароў свайго горада пра факты парушення грамадзянскіх правоў у Жодзіне, якія гарантаваныя кожнаму грамадзяніну Беларусі Канстытуцыяй краіны і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Таксама яны плануюць збіраць подпісы ў падтрымку беларускамоўнага навучання ў Жодзіне. Святлана і Аляксей Лапіцкія больш пяці гадоў змагаюцца за тое, каб іх сын атрымліваў беларускамоўнае навучанне ў сярэдней школе. Аднак перамагчы глухату мясцовых чыноўнікаў у іх не атрымліваецца. Таму падчас пікета плануецца гаварыць і пра тое, што ў Жодзіне ёсць факты дыскрымінацыі па нацыянальнай і моўнай прыкмеце.

Гаворыць Святлана Лапіцкая:

- Заяўку падалі, яны павінны 9-га адказаць, яны любяць адказваць на нашы заяўкі ў самы апошні тэрмін. Які вынік будзе, я думаю, што адмоўны, бо ніводнага разу дазвол на пікет мы не атрымлівалі.

Мерапрыемства плануецца правесці 10 снежня каля ўваходу ў гарадскі Парк культуры і каля цэнтральнай прахадной вытворчага аб’яднання “БелАЗ”. Вось толькі спадзявання на тое, што пікет дазволяць у Лапіцкіх няма, бо яшчэ ніводная падобная іх заяўка не была гарадскімі ўладамі задаволена.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства