viasna on patreon

Актывісту БХД прад'явілі абвінавачаньне

2009 2009-12-08T17:10:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 сьнежня ў Наваградку актывісту БХД Юрыю Казаку прад'яўлена абвінавачаньне ў зьдзяйсьненьні злачынства па ч.1 крымінальнага артыкулу 339 – “хуліганства”.

Нагодай паслужыў той факт, калі ў ноч з 6 на 7 лістапада ў горадзе мясцовы помнік Леніну быў абліты зялёнай фарбай. Тады ж міліцыянты затрымалі моладзевых актывістаў БХД.

Па словах адваката Паўла Сапелкі, суд можа адбыцца ў студзені 2010 году.

 

Па прад'яўленаму абвінавачаньню прадугледжваецца пакаранне ад штрафу і абмежаваньня волі да 3 гадоў турмы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства