viasna on patreon

МЗС адмовіў «Белсату» ў акрэдытацыі

2009 2009-12-09T09:27:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belsat1.jpg

Карпункту спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат», які зарэгістраваны ў Польшчы, адмовілі ў акрэдытацыі ў Беларусі. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў Міхась Янчук, кіраўнік офісу Белсату ў Менску.

Паводле спадара Янчука, ліст з адмова падпісаны намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі Валерам Варанецкім. Падстава для адмовы тая, што паводле пракуратуры цягам году журналісты Белсату працавалі на тэрыторыі краіны без акрэдытацыі, чым парушылі закон.

У 2008 годзе Белсату, які вяшчае на Беларусь з Польшчы, таксама было адмоўлена ў акрэдытацыі карпункту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства