viasna on patreon

Шэсьце на Дзяды і мітынг пройдуць у Курапатах 30 кастрычніка

2005 2005-10-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дзядоў – Дня памяці продкаў – абудуцца 30 кастрычніка. Сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ падавалі адпаведныя заяўкі ў Менгарвыканкам і Менаблвыканкам і атрымалі з гэтых установаў згоду.

Збор удзельнiкаў акцыі 30 кастрычніка ў нядзелю ў 10.30 на бульвары Талбухiна каля гадзiньнiкавага заводу, пачатак шэсьця аб 11-й гадзіне.

Мэмарыяльны мітынг у Курапатах пачнецца ў 14.30.

На тэрыторыі Курапатаў у 1930—1940-я гады супрацоўнікі НКВД праводзілі масавыя расстрэлы. Паводле розных падлікаў, у Курапатах было забіта ад 40 да 200 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства