viasna on patreon

Прысуд Бандарэнку адмянілі

2009 2009-12-15T11:25:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bandarenka_andrej.jpg

Cудовая калегія Гарадзкога суду пад кіраўніцтвам судзьдзі Назаранкі адмяніла прысуд Першамайскага раённага суду Менску адносна прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі. Прычына адмены – не разгледжаныя ўсе матэрыялы справы, Першамайскі суд пры разглядзе справы праявіў аднабаковасьць.

Справу накіравалі на перагляд назад у Першамайскі раённы суд. Адвакат Бандарэнкі Зьміцер Лаеўскі не выключае, што перагляд можа адбыцца ўжо ў студзені.
Мера стрыманьня Бандарэнку пакінутая бяз зьменаў – ён знаходзіцца ў Бабруйскай калёніі.

Паводле сябры АГП Аляксандра Дабравольскага, тут спрацаваў палітычны фактар, справа набыла грамадзкае гучаньне, і судзьдзі не змаглі не адрэагаваць.

Нагадаем, Бандарэнку асудзілі на 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці паводле палітычных, як не выключаюць праваабаронцы, прычынаў.

На пачатку кастрычніка судзьдзя Леанід Ярмоленкаў з Першамайскага суду Менску прызнаў актывіста АГП Андрэя Бандарэнку вінаватым у крадзяжы маёмасьці фірмы, якую ён сам стварыў. Андрэй Бандарэнка сваёй віны не прызнаў і падаў скаргу ў Менскі гарадзкі суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства