viasna on patreon

Міхась Ільін атрымаў адказ з пракуратуры

2009 2009-12-16T17:49:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/iljin.jpg

Пракуратура Ленінскага раёна Берасця адмовіла маладафронтаўцу Міхасю Ільіну ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў  міліцыі і асобы ў цывільным, якія нанеслі яму цялесныя пашкоджанні. Адказ падпісаны следчым пракуратуры Аляксандрам Ярошыкам.

Міхась Ільін не задаволены такім рашэннем пракуратуры. Ён лічыць, што праверка праведзена не ў поўным аб’ёме. З чым згодзны і юрыст-праваабаронца Раман Кісляк:

- Падчас правядзення праверкі не ўстаноўлена асоба, якая з’яўлялася  галоўным парушальнікам грамадзянскіх правоў Ільіна. Гэтая асоба, якая пагражала Ільіну расправай  і была ініцыятарам усіх неправамерных дзеянняў у адносінах да Ільіна.

Міхась Ільін будзе абскарджваць рашэнне пракуратуры пракурору Ленінскага раёна.

Актывіст быў збіты 17 верасня супрацоўнікамі міліцыі, дзеяннямі якіх кіравала асоба ў цывільным. Факты збіцця пацьверджаны судова-медычнай экспертызай. Міхася Ільіна затрымалі ля помніка 1000-годдзя Берасця, які праславіўся 72 памылкамі ў надпісах. У большасці памылкі тычыліся “Ў” неаскладовага. З гэтай нагоды актывісты запалілі свечкі, паклалі жалобны вянок ля таблічкі з кардону, на якой была ў чорнай рамцы літара “Ў”. Ільін быў пакараны судом Ленінскага раёна Берасця штрафам у памеры чатырох базавых велічынь.                                                

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства