viasna on patreon

Па факту абстрэлу вакна праваабаронцы і грамадзка-палітычнага актывіста Жодзіна ўзбуджана крымінальная справа.

2005 2005-10-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 кастрычніка Жодзінскім ГАУС узбуджана крымінальная справа па факту абстрэла вакна кватэры Лапіцкіх, актывістаў дэмакратычнага беларускага руху, адпаведна ч.1 арт. 339 КК Беларусі – хуліганства. Заяўнікі прызнаныя пацярпелымі.

26 кастрычніка да праваабаронцы Аляксея Лапіцкага і Святланы Лапіцкай, каардынатаркі Жодзінскага адзьдзяленьня ПЦ “Вясна” па дарозе з Барысава завітаў амбасадар, кіраўнік Офісу АБСЭ ў Менску сп. Оке Пэтэрсан. Адбылася зацікаўленая размова, якая практычна праходіла па-беларуску. Кіраўніка ўплывовай міжнароднай арганізацыі цікавіла сутнасьць таго, што адбываецца ў Жодзіне, цікавілі меркаваньні і ацэнкі саміх пацярпелых. Акрамя таго, амбасадар цікавіўся лёсам Янкі Лапіцкага, які больш за год быў пазбаўлены права на навучаньнена роднай мове аднак, нарэшце, здолеў пайсьці ў беларускую клясу, а таксама лёсам адлічанага з Жодзінскага Палітэхнікума за ўдзел у “Чарнобыльскім Шляху 2005” Сяргея Мурашкі, праваабарончымі працэсамі, якія адбываліся ў рэгіёне пры ўдзеле Жодзінскага адзьдзяленьня ПЦ “Вясна” і мясцовых праваабаронцаў.

Сп. Оке Пэтэрсан выказаў вялікую заклапочанасьць у сувязі з апошнімі падзеямі ў Жодзіне і выказаў сваю падтрымку. Разьвітаўшыся, ён сутыкнуўся на выхадзе з групаю міліцыянтаў начале з начальнікам адзьдзела дазнаньня Жодзінскага ГАЎС Зьміцерам Удовіным, і выказаў яму свае пажаданьні аб хутчэйшым абавязковым затрыманьні і пакараньні злачынцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства