viasna on patreon

Дэлегацыя АБСЕ і апазіцыя гаварылі пра папраўкі ў выбарчае заканадаўcтва

2009 2009-12-21T14:18:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vybarchy_kodeks-bdipch.jpg

Дэлегацыя Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая знаходзіцца з двухдзённым візітам у Мінску, сустрэлася з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў Беларусі. У перамовах бралі ўдзел, у прыватнасці, Анатоль Лябедзька, Аляксандр Казулін, Сяргей Калякін, Анатоль Ляўковіч, Юрый Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі, Дзмітрый Дашкевіч.

 

Як паведаміў БелаПАН лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўнік дэлегацыі Сесілія Вінгстрам заявіла, што мэтай візіту з'яўляецца маніторынг сітуацыі ў Беларусі напярэдадні выбарчай кампаніі — выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў 2010 года.

Удзельнікі перамоў, паводле слоў Лябедзькі, абмеркавалі папраўкі ў выбарчае заканадаўства Беларусі, прынятыя парламентам на восеньскай сесіі. Прадстаўнікі апазіцыі раскрытыкавалі абноўлены Выбарчы кодэкс, які, на іх думку, усё роўна не дазваляе правесці свабодныя выбары.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства