Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адмяніла папярэджаньне, вынесенае ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” за ўсталяваньне Крыжа Пакуты ў вёсцы Беліца Лідскага раёну.
https://spring96.org./be/news/307
2003
2003-02-10T10:00:00+0200
2003-02-10T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Рады ТБМ Алег Трусаў атрымаў ліст з Міністэрства юстыцыі, у якім сказана: “Загадам Міністра юстыцыі ад 5 лютага 2003 года №15 пісьмовае папярэджаньньне ў адрас Грамадскага аб’яднаньня “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” адмененае”.
Нагадаем, што папярэдне -- 29 студзеня Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь не задаволіў іск аднаго з самых масавых і аўтарытэтных грамадскіх арганізацый Беларусі Таварыства Беларускай мовы да Міністэрства юстыцыі Прадстаўнікі ТБМ абскарджвалі ў Вярхоўным судзе менавіта гэта папярэджаньне, вынесенае за ўсталяваньне Крыжа Пакуты ў вёсцы Беліца Лідскага раёну.