viasna on patreon

Верніку пагражае 6 месяцаў арышту - замест альтэрнатыўнай службы

2010 2010-01-12T14:05:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cen_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21-гадовы Іван Міхайлаў абвінавачваецца ва ўхіленні ад прызыву ў армію, аднак сам малады чалавек сябе вінаватым не лічыць.

У цяперашні час за «ухіленне ад прызыву» Івану Міхайлаву пагражае паўгады турмы па арт.435 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Сам Міхайлаў ухілістам сябе не лічыць — ён быў гатовы прайсці альтэрнатыўную службу. Аднак, як паведамляе сайт ags.by, прызыўная камісія адмовіла яму ў такой магчымасці.

Па словах адваката Святланы Гарбаток, сям'я яе падабароннага, спасылаючыся на арт.57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Мадэльны Закон СНД «Аб альтэрнатыўнай (пазавайсковай) службе», неаднаразова звярталася ў прызыўную камісію, ваенкамат, міністэрства абароны і адміністрацыю Лукашэнкі з просьбай замяніць Івану Міхайлаву вайсковую службу на альтэрнатыўную ці рэзервовую. Альтэрнатыўная служба была б найбольш пажаданым варыянтам рэалізацыі абавязку абароны радзімы для гэтага маладога чалавека, бо, з'яўляючыся старэйшым сынам у шматдзетнай сям'і, ён аказваў істотную матэрыяльную дапамогу. Акрамя гэтага, Іван з'яўляецца вернікам габрэйска-месіянскай супольнасці. Па сваіх рэлігійных перакананнях ён не можа насіць зброю.

Варта адзначыць, што, паводле арт.36 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», у кампетэнцыю прызыўной камісіі ўваходзіць, у тым ліку, прыняццё рашэння аб накіраванні прызыўніка на альтэрнатыўную службу. Прызыўная камісія Менскага раёна не прыняла да ўвагі абставіны, названыя сям'ёй Міхайлава, і вынесла рашэнне аб накіраванні Івана Міхайлава на праходжанне тэрміновай службы.

Справа была перададзеная ў суд Менскага раёна яшчэ 31 снежня 2009 г., аднак дата судовага разгляду па-ранейшаму не прызначаная. Сам малады чалавек ужо тры тыдні знаходзіцца ў СІЗА горада Жодзіна.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства