viasna on patreon

У Бялынічах да журналіста прыйшоў участковы

2010 2010-01-19T17:27:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg

Бялыніцкі райвыканкам вінаваціць выдаўца незалежнай грамадзка-палітычнай газэты «Паходня» Барыса Вырвіча ў распаўсюдзе непраўдзівай інфармацыі пра эканамічную сытуацыю ў раёне.

Сёньня раніцай да журналіста наведаўся ўчастковы інспэктар міліцыі і ўзяў у яго пісьмовае тлумачэньне.

«Прыйшоў старэйшы лейтэнант Аляксандар Русецкі. Ён паведаміў, што ў раённы аддзел міліцыі прыйшла скарга з райвыканкаму наконт леташняга лістападаўскага артыкулу ў „Паходні“ „У раёне праблемы з выплатай заработнай платы“.

Паводле скаргі, інфармацыя ў артыкуле не адпавядае сапраўднасьці, бо заробкі выплачваюцца своечасова. Міліцыянт высьвятляў з адкуль я браў факты для сваёй публікацыі. Я адказаў, што зьбіраў іх па ўсім раёне. Назваў канкрэтныя сельгаспрадпрыемствы й арганізацыі, дзе з заробкамі былі праблемы.

Атрымаўшы адказы на свае пытаньні, ён сышоў», паведаміў «Свабодзе» Барыс Вырвіч.

Што будзе далей міліцыянт Барысу Вырвічу не сказаў.

Журналіст лічыць, што райвыканкаму далі загад ідэолягі з аблвыканкаму, каб ліквідаваць незалежнае выданьне, бо яго публікацыі атрымліваюць шырокі водгук як раёне, так і па-за ягонымі межамі.

Газэта «Паходня» выдаецца ад 1993 году. Распаўсюджваецца па Бялыніцкім раёне. Яе наклад 299 асобнікаў. Распаўсюдам акрамя журналістаў займаюцца й мясцовыя прадпрымальнікі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства