viasna on patreon

Вернікам ''Новага жыцця'' пагражае штраф

2010 2010-01-20T16:58:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lukanin1.jpg

Заўтра ў 10 гадзінаў раніцы ў Камітэт  прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выклікаюць юрыста царквы "Новае жыццё" Сяргея Луканіна для юрыдычнага афармлення штрафу, які ведамства прад'явіла царкве за гэтак званае забруджванне асяроддзя ў сувязі з добраупарадкаваннем пляцоўкі вакол будынка царквы.

Але разам з тым юрыст атрымаў на заўтра позву ў вайсковы камісарыят.

Сёння міліцыянеры спрабавалі ў прымусовым парадку адвесці ў Камітэт прыродных рэсурсаў пастара царквы. Сяргей Луканін прапанаваў міліцыянерам паехаць з імі замест пастара:

- Звязаўся з міліцыянерамі, прапанаваў ім каб яны не рабілі гвалт, каб я, як прадстаўнік царквы, як юрыст пад'ехаў у гэтую ўстанову. Мая прысутнасць - фармальны характар, нічога не збіраюся падпісваць і царква не збіраецца плаціць штраф.


На думку юрыста чыноўнікі будуць спрабаваць спагнаць з вернікаў 260 мільёнаў рублёў штрафу паводле абвінавачанняў у нанясенні шкоды навакольнаму асяроддзю. Прычым канчатковая сума штрафу будзе яшчэ вышэйшая, лічыць юрыст, хаця і гэтых грошаў мы плаціць не будзем, бо лічым гэты штраф незаконным.

Што ж датычна позвы ў вайсковы камісарыят, то юрыст на гэты факт лічыць наступнае:

- Позва прыйшла да маіх бацькоў, там дзе я зарэгістраваны і ў гэтай позве напісана, што я павінен з'явіцца заўтра ў ваенкамат з вайсковым білетам, каб мне ў яго уклеілі нейкае прадпісанне. Калі ўлады хочуць зрабіць нейкія жорсткія захады ў дачыненні да царквы, то безумоўна яны хочуць выключыць з гэтага мяне.


Вернікі царквы "Новае жыццё" прайгралі ўсе суды і зараз іх у любы момант могуць высяліць з будынка. Менавіта таму ў царкве праводзяцца кругласутачныя дзяжурствы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства