viasna on patreon

У Слоніме “пацяпленне”?

2010 2010-01-27T16:34:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слонімскі прадстаўнік Партыі БНФ Іван Шэга з групай грамадска-палітычных актывістаў рэгіёна сёння, 27 студзеня, прыйшоў на прыём да старшыні Слонімскага райвыканкаму Іосіфа Паўлюкевіча. У размове пра маючыя адбыцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў старшыня райвыканкаму запэўніў, што ўвесь выбарчы працэс будзе ісці згодна з заканадаўствам і што прадстаўнік дэмакратычных сілаў Мікалай Барысік, які вылучаўся ў тэрытарыяльную камісію шляхам збору подпісаў, мае ўсе шанцы быць у яе ўключаным.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства