viasna on patreon

У Эўранэст зь Беларусі запросяць толькі апазыцыю

2010 2010-01-27T17:00:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня ў Брусэлі адбылася сустрэча Бюро Эўранэста, на якой абмяркоўваўся фармат удзелу шасьці краін "Усходняга партнэрства" ў Парлямэнцкай асамблеі "Ўсходняга партнэрства" (EURONEST PA, EU-Neighborhood East Parliamentary Assembly).

Эўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі сказаў Свабодзе, што ў Эўранэст запросяць па 10 парлямэнтараў з Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны, а зь Беларусі 10 назіральнікаў ад апазыцыйных сілаў і ад грамадзянскай супольнасьці. Спадар Сарыюш-Вольскі дадаў, што пакуль у Беларусі ня будзе дэмакратычна выбранага і міжнародна прызнанага парлямэнту, у Эўрапарлямэнце Беларусь будуць прадстаўляць толькі назіральнікі. Эўрадэпутат таксама паведаміў, што Эўрапарлямэнт мае намер выслаць місію ў Беларусь, хутчэй за ўсё ў лютым, каб вызначыць склад групы назіральнікаў, якая будзе прадстаўляць Беларусь у Эўранэсьце.
Першае паседжаньне Парлямэнцкай асамблеі "Ўсходняга партнэрства" прызначана на 24 сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства