viasna on patreon

Гродна: Прадстаўніка БХК не пусцілі на паседжанне па фармаванні тэрытарыяльнай камісіі

2010 2010-01-28T13:48:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнік БХК па Гарадзенскай вобласці Раман Юргель паведаміў, што сёння яго не пусцілі на сумеснае паседжанне Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту і Прэзідыума Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў па ўтварэнні тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. Раман Юргель меў накіраванне ад БХК, але па яго словах намеснік начальніка аддзелу па арганізацыйна-кадравай працы Сяргей Хацук не дазволіў прысутнічаць на паседжанні і параіў звярнуцца па дазвол да выконваючага абавязкі старшыні аблвыканкаму Івана Жука. Аднак у кабінет да яго Юргеля не пусцілі. Урэшце кіраўнік справамі аблвыканкаму Мікалай Прысада пацвердзіў, што прысутнічаць на паседжанні па ўтварэнні тэрытарыяльнай камісіі Раман Юргель не зможа.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства