viasna on patreon

Пікет у абарону гістарычнага будынка

2005 2005-11-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінск ля будынку № 27 на вуліцы Гандлёвай ля катэдральнага сабору адбыўся пікет на знак пратэсту супраць разбурэньня культурна-гістарычнага помніка пачатку 19-га стагодзьдзя. Так у рэестры пазначаны гэты адзіны будынак, які захаваўся на схіле ад плошчы Свабоды да ракі Сьвіслач. Менгарвыканкам даў дазвол разбурыць будынак, каб на яго месцы пабудаваць праваслаўную духоўную сэмінарыю.

Ля будынку сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек, прадстаўнікоў інтэлігенцыі і студэнцтва. Будынак № 27 на вуліцы Гандлёвай быў пабудаваны ў ХІХ стагодзьдзі. Там спачатку быў жылы дом, фасад якога ўпрыгожвалі балконы з унікальнымі ажурнымі парэнчамі з чыгуну. Потым там месьціўся інтэрнат журфаку. У гады студэнцтва там жыў Алесь Адамовіч.

Цяпер будынак стаіць без балконаў, днямі будаўнікі пачалі разьбіраць дах. Побач з будынкам стаіць бульдозэр з так званай “бабай”, які будзе бурыць сьцены. Людзі зьбіралі подпісы мінакоў, якія былі на плошчы Свабоды ў гэты час. Ніводзін чалавек не адмовіўся паставіць свой подпіс.

Мастацвазнаўца Сяргей Харэўскі паведаміў Радыё Свабода, што будзе прыходзіць да будынку кожны дзень.

“Мэта пікету, – сказаў Харэўскі, -- нагадаць беларускаму чынавенству, што той вандалізм, які робіцца ў беларускай сталіцы, ёсьць злачынствам і грамадзтва сочыць за гэтай дынамікай. Ніводнае з гэтых злачынсваў не застанецца незаўважаным, а заўтра не застанецца непакараным. Досьвед апошніх 10 гадоў паказвае, што грамадзкасьць ня ў стане нічога спыніць. Усе легальныя негвалтоўныя мэтады пратэсту вычарпаныя”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства