viasna on patreon

Віцебскія партыйцы вылучылі ў склад тэрытарыяльных камісій усяго 1,5% ад агульнай колькасці прэтэндэнтаў

2010 2010-01-28T15:29:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле канчатковых дадзеных, палітычныя партыі, афіцыйна дзейсныя ў Віцебскай вобласці,  вылучылі ў тэрытарыяльныя камісіі ўсіх узроўняў 30 прадстаўнікоў, што склала толькі 1,5 % ад агульнай колькасці прэтэндэнтаў. Усяго ж па вобласці было вылучана ўсімі суб'ектамі выбарчага працэсу 2042 прадстаўнікі.

Такія партыі як, Беларуская аграрная партыя, Беларуская партыя "Зялёныя", Беларуская патрыятычная партыя, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя БНФ, Партыя "Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада", Рэспубліканская партыя, Сацыял-дэмакратычная партыя, Народнай Згоды, не вылучылі ніводнага(!) прадстаўніка ў кандыдаты ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.

Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" вылучыла 7 сваіх прадстаўнікоў (1 у абласную, 3 у раённыя, 3 у гарадскія (у гарадах абласнога падпарадкавання));  Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)- 4 (2 у раённыя, 2 у гарадскія (у гарадах абласнога падпарадкавання)); Камуністычная партыя Беларусі -12 (1 у абласную, 7 у раённыя, 3 у гарадскія (у гарадах абласнога падпарадкавання), 1 у сельскія); Ліберальна-дэмакратычная партыя - 1 (у абласную); Аб'яднаная грамадзянская партыя -3 (1 у абласную, 1 у раённыя, 1 у гарадскія (у гарадах абласнога падпарадкавання)); Партыя БНФ 1 (у абласную); Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці - 2 ( абодва ў раённыя).

Вышэй названыя лічбы сведчаць пра поўны арганізацыйны правал  Віцебскіх партыйных структур на этапе па вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у  тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства