viasna on patreon

Салігорск: Прафсаюзы ўдзельнічаюць у выбарах, дэмакраты – не

2010 2010-01-28T16:17:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 студзеня адбылося паседжаньне Незалежнага прафсаюза гарнякоў, на якім было прынята рашэнне ўдзельнічаць у кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Плануецца, што адна з найбуйнейшых прафсаюзных арганізацыяў Беларусі вылучыць чатыры чалавекі ва ўчастковыя камісіі, колькасьць будучых кандыдатаў будзе ўзгадняцца бліжэйшым часам.

На дзень раней зьбіраліся мясцовыя дэмакраты, прадстаўнікі кааліцыі АДС. На сустрэчы было агучана агульнае скептычнае стаўленьне да выбараў у Беларусі. Жадаючых удзельнічаць у выбарах у якасьці прэтэндэнтаў у выбарчыі камісіі, назіральнікаў ці кандыдатаў -- не знайшлося.

Такім чынам, у Салігорску назіраецца агульнае пасіўнае стаўленьне да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Дэмакратычныя арганізацыі і партыі ўжо праігнаравалі вылучэньне ў Салігорскую раённую камісію. Відавочна, падобная сітуацыі будзе назірацца і надалей.

На дадзены момант аб сваім намеры ўдзельнічаць у выбарах заявіў толькі адзін прэтэндэнт – праваабаронца і маладафронтавец Аляксей Валабуеў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства