viasna on patreon

Асацыяцыя еўрапейскіх журналістаў выказала салідарнасць з беларускімі калегамі

2010 2010-01-29T09:24:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/aej.jpg

Асацыяцыя еўрапейскіх журналістаў (AEJ) выступіла з заявай, у якой заклікала кіраўніцтва Беларусі спыніць пераслед незалежных журналістаў і забяспечыць бесперашкодную дзейнасць БАЖ.

«Асацыяцыя еўрапейскіх журналістаў, якая прадстаўляе больш за 1000 журналістаў больш як у 20-і краінах, асуджае ўмяшальніцтва беларускіх уладаў у дзейнасць і небяспеку ўціску незалежнай медыясупольнасці ў краіне. Мы заклікаем неадкладна спыніць усе парушэнні дэмакратычных норм і правоў СМІ», — гаворыцца ў заяве AEJ.

АEJ таксама выказала падтрымку ацэнцы сітуацыі са СМІ і свабодай выказвання ў Беларусі, якую праўленне ГА «БАЖ» зацвердзіла 19 студзеня 2010 года. Арганізацыя таксама заклікала ўлады Беларусі «прыняць канкрэтныя прапановы БАЖ, каб забяспечыць незалежнае і прафесійнае асвятленне мясцовых і прэзідэнцкіх выбараў, якія набліжаюцца».

«Гэта азначае спыненне ўсіх форм перашкодаў незалежным медыя, прыняцце захадаў для забеспячэння належнага доступу СМІ і грамадства да інфармацыі ад усіх кадыдатаў, а таксама прывядзенне беларускага заканадаўства ў галіне СМІ ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі», — гаворыцца ў заяве.

AEJ заклікала прэзідэнта Беларусі, парламент і ўсе ўрадавыя структуры «спыніць усе формы перследу БАЖ і дазволіць Асацыяцыі працягваць дзейнасць без першакодаў».

Нагадаем, што з лістапада 2009 года (часу правядзення Кангрэсу AEJ) БАЖ мае статус назіральніка пры гэтай арганізацыі.

Асацыяцыя еўрапейскіх журналістаў была створана ў 1961 годзе. У яе склад уваходзяць журналісты, аб’яднаныя ў нацыянальныя секцыі, створаныя ў больш як 20 краінах-сябрах Рады Еўропы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства