viasna on patreon

1 лютага – суды ў Віцебску і Менску

2010 2010-02-01T09:03:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд над актывістам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алегам Сурганам пройдзе 1 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска. Алега Сургана абвінавачваюць у злачынстве, прадугледжаным артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса (насілле ці пагроза насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Максімальнае пакаранне — пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў.

Нагадаем, што  3 верасня мінулага года. Алега Сургана  яго малодшага брата Тараса затрымалі на прыпынку грамадскага транспарту каля Віцебскага медуніверсітэта, на якім у той момант быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. У пратаколе, складзеным у Кастрычніцкім РУУС Віцебска, яго абвінавацілі ў вывешванні сцяга, аднак пазней гэты пратакол кудысьці знік, а замест яго з'явіўся іншы — нібыта Алег Сурган знаходзіўся ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе, нецэнзурна лаяўся і пры затрыманні ўкусіў міліцыянера за палец", — сказаў Севярынец.
Было ўстаноўлена, што ў аўтамабілі і аддзяленні міліцыі Алега Сургана збівалі, што зафіксавана ў адпаведных дакументах медыкаў, якія прыехалі ў РУУС па выкліку яго брата Тараса.

Алег Сурган быў затрыманы ў Віцебску вечарам 27 студзеня і змешчаны ў мясцовы следчы ізалятар № 2.

 

Таксама сёньня ў судзе Мінскага раёна  працягнецца судовае паседжанне па справе верніка Івана Міхайлава, якому пагражае да 6 месяцаў арышту нібыта за ўхіленьне ад вайсковай службы. Іван Міхайлаў настойвае на альтэрнатыўнай службе, Якая прадугледжана Канстытуцыяй Бедарусі. Аднак з-за адсутнасьці ў краіне адпаведнага закону,  у гэтая яму адмаўляецца. Судзіць юнака будзе Мініч А.Н.




Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства